Юрай Слафкоўскі
славацкі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́рай Слафко́ўскі (па-славацку: Juraj Slafkovský; нар. 30 сакавіка 2004 году) — славацкі хакеіст, нападнік клюбу «Манрэаль Канадыенз» з Нацыянальнай хакейнай лігі і нацыянальнай зборнай Славаччыны.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Яшчэ юнаком зьехаў з Славаччыны, ды спаборнічаў у камандах Аўстрыі, Чэхіі і Фінляндыі. Менавіта ў скандынаўскай краіне дэбютаваў у прафэсійным хакеі, выступаючы ў складзе клюбу ТПС. У 2022 годзе быў задрафтаваны клюбам «Манрэаль Канадыенз» пад агульным першым нумарам, стаўшы першым у гісторыі славак, які быў задрафтаваны пад такім нумарам. Яшчэ раней на драфце 2000 году Марыян Габарык быз задрафтаваны толькі трэцім. Гулец, які звычайна ў зборнай гуляе пад нумарам 20, жадаў прыдбаць сабе такі ж нумар у клюбе, які аднак ужо быў заняты Крысам Ўайдманам. Тым ня менш, Ўайдман саступіў свой нумар маладому славаку ў абмен на швэдар з аўтографам маладога талента дзеля свайго сына[5]. У свой першы сэзон хакеіст згуляў толькі палову гульняў каманды, пераважна праз пашкоджаньні. Аднак, ужо ў сэзоне 2023—2024 гадоў адгуляў увесь рэгулярны сэзон у складзе дружыны. 10 красавіка 2024 году адзначыўся хет-трыкам у матчы супраць «Філадэлфіі Флаерз»[6].
Міжнародная
Прыцягваўся да матчаў зборнай розных узростаў. У веку 17 гадоў быў уключаны ў заяўку зборнай Славаччыны на Алімпійскія гульні 2022 году, у выніку чаго стаў наймаладзейшым хакеістам турніру. Славак у сямі матчах розыгрышу адзначыўся сямю закінутымі шайбамі, у тым ліку дублем у пачатковай гульні супраць зборнай Фінляндыі. У выніку здабыў бронзавы мэдаль у складзе дружыны, а таксама быў прызнаны самым каштоўным гульцом турніру[7].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads