Марко
беларускае абутковае прадпрыемства From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Марко» — гарбарна-абутковае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў верасьні 1991 году ў Віцебску[2].
На 2015 г. мела ў Віцебску 4 даччыныя вытворчасьці, сетку з 48 уласных крамаў у 24 гарадах Беларусі, замежныя прадстаўніцтвы і крамы ў Казахстане (Алматы), Латвіі (Рыга) і Расеі (Екацярынбург, Краснадар, Масква, Санкт-Пецярбург, Смаленск). За 2014 г. выпуск абутку перавысіў 4 млн параў, звыш паловы якога прадалі за мяжу.
Remove ads
Мінуўшчына
У верасьні 1991 г. былы экспэрт камэрцыйнага аддзелу абутковага прадпрыемства «Белвэст» Мікалай Мартынаў (нар. 1 жніўня 1957 г., в. Гудава, Дубровенскі раён) заснаваў гандлёва-закупачнае прадпрыемства «ЛМ+МК» разам з трыма іншымі ўдзельнікамі. Пазьней назоў прадпрыемства зьмянілі на сучасны, што паходзіць ад прозьвішча ўласьніка Мартынаў і слова кампанія. У 1993 г. запусьцілі лінію вытворчасьці мужчынскага абутку з натуральнай скуры на поліўрэтанавай падэшве. Першай вырабленай парай абутку сталі мужчынскія паўчаравікі мадэлі 4351, што працягвалі выпускацца на 2011 год. 4 лістапада 1995 г. пачалі выраб падлеткавага і дзіцячага абутку. У красавіку 1996 г. адзначылі выпуск мільёна параў абутку з таварным знакам «Марко». Пачалося адкрыцьцё ўласных крамаў. У верасьні адбыўся пераход у новазбудаваны асноўны корпус фабрыкі. На пачатку 1997 г. асвоілі клеявы спосаб мацаваньня, што дазволіла пачаць вытворчасьць жаночага абутку. У лютым адчынілася даччынае прадпрыемства «ВітМа», дзе пачалі вырабляць кашалькі, паясы, рамяні і сумкі. У лістападзе 1999 г. заснавалі сумеснае беларуска-нямецкае прадпрыемства «Вікоп-Фагус» для выпуску абутковых калодак. У красавіку 2003 г. адзначылі выпуск 10-мільённай пары абутку. У ліпені адчынілася даччынае прадпрыемства «Сан Марко», якое пазьней узначаліў сын уласьніка Павал Мартынаў. Пачалася вытворчасьць зімовых ботаў з футра. У сакавіку 2005 г. пачаўся выпуск спартовага і прагулачнага абутку. У 2008 г. «Марко» пераняло вытворчасьць фабрыкі «Чырвоны кастрычнік». У 2009 г. вытворчасьць дасягнула 4 млн параў абутку, у тым ліку 1 млн на набытым ААТ «Чырвоны кастрычнік»[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads