Краснадар
места ў Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Краснада́р (па-расейску: Краснодар) — горад (з 1867 году) на поўдні Расеі, адміністрацыйны цэнтар Краснадарскага краю, гістарычны цэнтар палітыка-геаграфічнай вобласьці Кубань, нэафіцыйна названы сталіцай Кубані[2][3], а таксама паўднёвай сталіцай Расеі[4][5]. Горад заснаваны ў 1793 годзе, да 1920 году насіў назоў Кацярынадар. Насельніцтва — 709,7 тыс. жыхароў (2008).
Remove ads
Геаграфія
Горад разьмешчаны на правым беразе ракі Кубань, за 1320 км ад Масквы, на мяжы з Адыгеяй. Тэрыторыя гораду — 840 км².
Насельніцтва
Насельніцтва гораду — 709 тыс. жыхароў (2007) (17-е месца ў Расеі), з падпарадкаванымі населенымі пунктамі — 791 тыс.
У той час як увесь постсавецкі пэрыяд агульнае і гарадзкое насельніцтва Расеі памяншаецца, Краснадар — адзін зь нешматлікіх гарадоў, які значна павялічыў насельніцтва: на 80 тыс. (амаль на 15%) улічваемага перапісамі, і яшчэ вельмі значнае — фактычна наяўнага насельніцтва (з улікам незарэгістраваных і часавых гастарбайтэраў). Паводле заяваў мясцовых уладаў, Краснадар ужо зьяўляецца «горадам-мільёньнікам» — наяўнае насельніцтва гораду ацэньваецца да 1,2 млн чалавек. Афіцыйнае дасягненьне статуту «гораду-мільёньніка» мяркуецца арыентыровачна да 2012—2013 году — за рахунак наступнага далучэньня шэрагу найблізкіх населеных пунктаў з аглямэрацыі і ўшчыльненьні забудовы пры паскораным будаўніцтве аб’ектаў жыльля і інфраструктуры ў цэнтры і на новых тэрыторыях.[6]
Вызначальным чыньнікам росту насельніцтва гораду ўладамі і адмыслоўцамі завецца[7][8] прыток эканамічных мігрантаў з усяго паўночнага-каўказскага рэгіёну і поўдня Расеі, Украіны і краінаў Закаўказьзя, для шматлікіх зь якіх на іх шляху Краснадар нараўне з Растовам-на-Доне (які разам са сваёй вобласьцю прыняў сувымерна вельмі значную колькасьць мігрантаў) рэзка вылучаецца ўзроўнем разьвіцьця. Стаўрапаль і Астрахань таксама прынялі значную колькасьць мігрантаў, аднак менш за Краснадар, Валгаград ды Маскву і іншыя гарады.
У апошнія гады Краснадарскі край і ў першую чаргу яго разьвітая сталіца як інвэстыцыйна прывабнае месца[9] зьяўляюцца месцам селішча ня толькі для тых, хто мігруе дзеля заробкаў і тых, хто рэпатрыюецца з расейскіх рэспублік і краінаў СНД расейцаў і «расейскамоўных», але і для забясьпечаных грамадзян з навакольных рэгіёнаў і перасяленцаў з Крайняй Поўначы і іншых рэгіёнаў, хто набывае жыльлё.[10] Пасьпяхова канкуруючы зь іншым паўднёва-расейскім цэнтрам Растовам-на-Доне, Краснадар становіцца важным паўночна-каўкаскім міжрэгіянальным цэнтрам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, як для насельніцтва, так і для тых, хто інвэстуе ў буйны бізнэс (дылерскія, сэрвісныя і апэратарскія цэнтры, банкаўскія аддзяленьні, пункты фэдэральных і міжнародных сетак гандлю і сфэры паслуг і г. д.).[11]
Remove ads
Гісторыя

Старажытная гісторыя
Як сьведчаць сучасныя археалягічныя знаходкі, на месцы сучаснага гораду ў антычныя часы разьмяшчалася мяоцкае гарадзішча, абнесенае валам. Цэнтар гэтага старажытнага гарадзішча, меркавана, знаходзіўся ў раёне зьліцьця Кубані і Карасуну. Асноўнымі жыхарамі, імаверна, былі мяоты, скіфы і сарматы. Арыентыровачна ў VI стагодзьдзі да нашай эры тут пражывала да 2 тысячаў жыхароў (і яшчэ больш за 40 тысячаў — у навакольлях). Адзначаныя шырокія эканамічныя сувязі з Каўказам, Блізкім Усходам, Грэцыяй і Рымам, (пасьля — зь Бізантыяй). На гэтым жа месцы (у гарадзкім парку імя Горкага) выяўленыя сьляды нэалітычнае стаянкі першабытнага чалавека (20 тыс. гадоў да н. э.).
Новы час
У 1793 годзе чарнаморскімі казакамі быў заснаваны «Екатеринодар», першапачаткова як вайсковы лягер, а пазьней фартэцыя. Назоў — у гонар факту дарэньня імпэратрыцай Кацярынай II чарнаморскім казакам кубанскай зямлі (даслоўна Кацярынадар азначае Дарунак Кацярыны). З 1860 году — адміністрацыйны цэнтар утворанай Кубанскай вобласьці. Статус гораду атрымаў у 1867 годзе. З правядзеньнем у 70—80-х гадах XIX стагодзьдзя чыгункі на Паўночным Каўказе (Ціхарэцк — Кацярынадар — Новарасейск) горад ператварыўся ў буйны гандлёва-прамысловы і транспартны цэнтар Паўночнага Каўказу.
Грамадзянская вайна ў Расеі
Падчас Грамадзянскае вайны Кацярынадар неаднаразова пераходзіў з рук у рукі, доўгі час застаючыся апорай белага руху і антыбальшавізму на Паўночным Каўказе. Пасьля ўзяцьця гораду чырвонымі ў 1920 годзе, ён быў пераназваны ў Краснадар. І паколькі зроблена гэта было кіраўніцтвам гарадзкой партыйнай вочкі (выканаўчай уладай) «на хуткую руку», усяго толькі шляхам адпраўленьня тэлеграмы ў Маскву у ЦК партыі з паведамленьнем аб факце пераназваньня, без належнага дакумэнтальнага і юрыдычнага афармленьня (нават замест «па шматлікіх просьбах працаўнікоў», было пэўна напісана, што дадзены акт ажыцьцёўлены менавіта кіраўнікамі вочка, у адпаведнасьці зь іх асабістым бачаньнем дадзенага пытаньня), таму шматлікія дагэтуль ставяць пад сумнеў законнасьць дадзенага дзеяньня. Спрэчкі і дыскусіі па назове гораду не цішэюць дагэтуль.
Вялікая Айчынная вайна
9 жніўня 1942 году Краснадар быў заняты часткамі вермахту (група войскаў «А»). 12 лютага 1943 году Краснадар быў вызвалены часткамі Чырвонага Войска. Па афіцыйных зьвестках, за час нямецкай акупацыі, у горадзе нацыстамі ўжываліся газвагены. У памяць аб загінулых у гады акупацыі, на месцы масавага пахаваньня быў пабудаваны мэмарыял.
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads