Марка Фрыдль

аўстрыйскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Марка Фрыдль
Remove ads

Ма́рка Фрыдль (па-нямецку: Marco Friedl; нар. 16 сакавіка 1998 году) — аўстрыйскі футбаліст, левы і цэнтральны абаронца нямецкага клюбу «Вэрдэр» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Фрыдль пачаў займацца футболам у роднай Аўстрыі, але ў 2008 годзе пераехаў у Мюнхэн, каб далучыцца да акадэміі «Баварыі». Прафэсійную кар’еру запачаткаваў у другой камандзе «Баварыі» ў рэгіянальнай лізе. 14 сакавіка 2017 году склаў свой першы прафэсійны кантракт з клюбам[3]. Да першай каманды быў падцягнуты да сэзону 2017—2018 гадоў. Спачатку згуляў 22 лістапада 2017 году ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Андэрлехту», а праз тры дні зьявіўся на пляцоўцы на матчы Бундэсьлігі супраць мёнхэнглядбаскай «Барусіі», у якой баварцы зьведалі паразу зь лікам 1:2.

25 студзеня 2018 году на правах арэнды далучыўся да «Вэрдэру» з варыянтам выкупу футбаліста[4][5][6]. Гэтак і здарылася ў траўні 2019 году, калі «Вэрдэр» выдаткаваў крыху болей за 3 мільёны эўра[7]. Свой першы мяч у кашулі брэмэнцаў забіў у верасьні 2019 году, пацэліўшы мяч у браму дортмундзкай «Барусіі»[8][9]. У ліпені 2022 году падоўжыў кантракт з клюбам[10].

Remove ads

Дасягненьні

«Баварыя»:

  • Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2017

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads