Маркел Савіцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Маркел Сьцяпанавіч Савіцкі (*19 чэрвеня 1898, Расасна, Горацкі павет, Магілёўская губэрня — †24 ліпеня 1975, Горкі, Магілёўская вобласьць) — беларускі вучоны ў галіне расьлінаводзтва. Скончыў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут, Маскоўскаю сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева (1924). Доктар сельскагаспадарчых навук (1962). Прафэсар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, загадчык катэдры расьлінаводзтва (1963). Аўтар больш за 120 навуковых працаў. Аўтар шэрагу выданьняў на беларускай мове.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Пасьля заканчэньня Аршанскай настаўніцкай сэмінарыі ён працуе ў адной са школаў гораду Горкі. У канцы 1918 году абіраецца дэпутатам павятовага савету, а потым прызначаецца намесьнікам загадчыка аддзелам народнай адукацыі. Там паступае ў землеўпарадкавальную вучэльню, праз год — студэнт Горацкі сельскагаспадарчы інстытут. Потым — вучоба ў Маскве, у Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі(ru).

Пасьля яе заканчэньня ў 1924 працуе дырэктарам Беліцкай сельскагаспадарчай вучэльні ў Віцебскай акрузе, кіруе аддзелам Народнага камісарыяту па зямлі БССР. Ён працуе над арганізацыяй у рэспубліцы сярэдняй сельскагаспадарчай адукацыі, дзяржаўных сортавыпрабаваньні ўчасткаў і сэлекцыйных станцыяў.

З 1935, працуючы ў Маскве ў дзяржаўнай камісіі па сортавыпрабаваньні, займаецца навукова-дасьледчай працай. Ён распрацаваў новую мэтодыку сортавыпрабаваньня. Пад яго кіраўніцтвам і пры яго ўдзеле выйшла з друку «Кіраўніцтва па апрабацыі сельскагаспадарчых культураў» у некалькіх тамах. Плённыя яго працы на сортавыпрабавальных участках сельскагаспадарчай выставы (г. Масква), дзе праз свае ідэі, аналіз і сынтэз ураджайнасьці атрымаў у 1937 годзе 99,8 ц/га, а ў 1940 г. — 110,9 ц/га азімае пшаніцы.

У 1941 Маркел Сьцяпанавіч добраахвотна ідзе ў народныя апалчэнцы. Нясе ахову прадпрыемстваў, рые акопы, усталёўвае процітанкавыя заслоны. Цяжкае раненьне зьявілася чыньнікам сыходу яго з апалчэньня.

Пасьля вайны займаецца навуковай дзейнасьцю. Спэцыяльную ўвагу ў навуковай дзейнасьці ён надае элемэнтам структуры ўраджаю, іх узаемасувязі і сувязі з навакольным асяродзьдзем, пытаньням самарэгуляцыі расьлінаў, стварэньні выгадных фітацэнозаў. Элемэнты структуры ўраджаю даюць поўную магчымасьць усталяваць заканамернасьці фармаваньня ўраджаяў у залежнасьці ад рознастайнасьці фактараў навакольнага асяродзьдзя, што дае магчымасьць экспэрымэнтальна распрацаваць комплексы кіраваных фактараў атрыманьня высокіх ураджаяў. Упершыню выводзіць структурную формулу ўраджайнасьці.

У 1959 годзе выкладчык Усесаюзнага сельскагаспадарчага інстытуту завочнай адукацыі (УСГІЗА). У 1962 абараняе доктарскую дысэртацыю «Біялягічныя асновы мэтодыкі вызначэньня нормаў высеву пшаніцы». У 1963 годзе — прафэсар у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі на пасадзе загадчыка катэдрай расьлінаводзтва. Зь яго прыходам на катэдру расьлінаводзтва адкрыўся аддзел «Распрацоўкі тэарэтычных асноваў фармаваньня і праграмаваньня высокіх ураджаяў». Пачала функцыянаваць асьпірантура. У аснову выкладаньня расьлінаводзтва былі пакладзеныя біялягізацыя тэхналягічных працэсаў гадоўлі, аптымізацыя фактараў асяродзьдзя, стварэньне рэжымаў найбольшай спрыяльнасьці ва ўсе пэрыяды росту і разьвіцьця.

Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

Заслужаны дзяяч навукі Беларусі — 1965.

Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам «Знак Пашаны», мэдалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне», срэбным мэдалём УДНГ, значком «Выдатнік сацыялістычнай сельскай гаспадаркі» і інш.

Ушанаваньне памяці

Са сьнежня 2009 на агранамічным факультэце прызначаецца стыпэндыя імя Маркела Сьцяпановіча Савіцкага — беларускага вучонага, доктара сельскагаспадарчых навук, прафэсара, заслужанага дзеяча навук Беларусі.[1] Яго імем названа аўдыторыя ў корпусе № 4 БДСГА.

Асноўныя публікацыі

  • Савіцкі, Маркел Сцяпанавіч. Вапнаваньне глебы, 1929
  • Савіцкі, Маркел Сцяпанавіч. Хімізацыя сельскай гаспадаркі БССР у сувязі з павелічэннем ураджайнасці : Угнаеньне глебы / Пад рэд. В. В. Вінэра ; Бел. навук.-даслед. ін-т сел. і ляс. гасп-кі імя У. І. Леніна пры СНК БССР, Аддз. раслінаводства. 1930
  • М.Савіцкі, П.Трус. Вапна як угнаеньне. 1930
  • Савицкий, Маркелл Степанович. Наш опыт борьбы за сто центнероа озимой пшеницы с гектара. «Химизация социалистического земледелия» 7. 1938
  • Савицкий, Маркелл Степанович. Биологические и агротехнические факторы высоких урожаев зерновых культур [Текст] : научное издание / М. С. Савицкий. — М. : Сельхозгиз, 1948. — 172 с : [3] вкл. л. ил. ; 20 см — Библиогр.: с. 157—164. — 3.55 р. УДК 633.1:581
  • Савицкий, Маркелл Степанович. Определение норм высева зерновых по оптимальному стеблестою. Сельхозгиз. 1956
  • Савицкий, Маркелл Степанович. Теоретические основы формирования высоких урожаев зерновых культур. Сборник «125 лет Белорусской сельскохозяйственной академии». «Урожай». Минск. 1965
  • Савицкий, Маркелл Степанович. О структурной формуле урожайности. «Вестник сельскохозяйственных наук». 4. 1967
  • Савицкий, Маркелл Степанович. Биологические и агрономические основы формирования высоких урожаев зерновых культур : лекция по курсу «Растениеводство» для студентов-заочников агрономических и экономических факультетов; Министерство сельского хозяйства СССР, Главное управление высшего и среднего сельскохозяйственного образования. Москва : [б.и.], 1968,
  • Савицкий, М. С. Принципы расчета норм высева зерновых культур по оптимальному стеблестою : лекция по курсу «Растениеводство» для студентов-заочников агрофака, экфака и факультета механизации сельского хозяйства / М. С. Савицкий. — Горки, 1974. — 30 с.
  • Савицкий, М. С. Структура урожая зерновых культур : учебное пособие / М. С. Савицкий. — Горки, 1976. — 20 с.
  • Савицкий, М. С. Структура урожая зерновых культур в Белоруссии : методическое пособие для повышения квалификации агрономов / М. С. Савицкий, М. Е. Николаев. — Горки, 1974. — 62 с.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads