Віцебская акруга
адзінка адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Беларускай ССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́цебская акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, што існавала зь ліпеня 1924 па ліпень 1930 году.
Першапачаткова ўключаў 12 раёнаў: Бешанковіцкі, Віцебскі, Высачанскі, Гарадоцкі, Езярышчанскі, Кузьняцоўскі, Лёзьненскі, Мяжанскі, Сеньненскі, Сіроцінскі, Сураскі, Чашніцкі.
У 1927 быў скасаваны Кузьняцоўскі раён, а ў 1929 — Езярышчанскі.
Скасаваны ў ліпені 1930, як большасьць акругаў СССР. Раёны пераданыя ў прамое падпарадкаваньне БССР.
Паводле зьвестак перапісу 1926 году колькасьць насельніцтва складала 583,4 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 77,9%; расейцы — 9,2 %; габрэі — 9,2 %; палякі — 1,7 %; латышы — 1,2 %.
Remove ads
Літаратура
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads