Маркіза дэ Пампадур

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маркіза дэ Пампадур
Remove ads

Жа́нна Антуанэ́та Пуасо́н, маркі́за дэ Пампаду́р (па-француску: Jeanne Antoinette Poisson, Marquise de Pompadour; 29 сьнежня 1721 году — 15 красавіка 1764 году) — француская шляхцянка і сябра францускага суду. Яна была афіцыйнай галоўнай каханкай караля Людовіка XV з 1745 па 1751 гады і заставалася ўплывовай фігурай пры каралеўскім двары па сваю сьмерць[6]. Пампадур кіравала графікам караля і была каштоўным памочнікам і дарадцам, не зважаючы на сваё ​​​​слабое здароўе і шматлікіх палітычных ворагаў. Яна забясьпечыла дзеля сабе і сваякам шляхецкія тытулы, стварыла сетку прыхільнікаў. Яна асабліва дбала аб падтрымцы каралевы Марыі Ляшчынскай. 8 лютага 1756 году маркіза дэ Пампадур была названая трынаццатай фрэйлінай каралевы, пасада, якая лічылася самай прэстыжнай пры двары[7]. Пампадур была галоўным заступнікам архітэктуры і дэкаратыўнага мастацтва, асабліва фарфору. Яна была заступніцай філёзафаў эпохі Асьветніцтва, у тым ліку і Вальтэра.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Некаторыя крытыкі адзначаюць ейны дрэнны ўплыў на францускую палітыку, але гісторыкі больш прыхільныя да яе, падкрэсліваючы ейныя посьпехі як заступніцы мастацтваў і абароны францускага гонару[8]. Гісторык мастацтва Мэліса Гайд сьцьвярджае, што крытыкі Пампадур кіраваліся страхамі з нагоды згортваньня сацыяльных і гендэрных герархіяў, бо Пампадур была жанчынай зь неарыстакратычнае сям’і[9].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads