Хвароба руху
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хвароба руху (кінетоз; народныя назвы — угойдваньне, марская хвароба) — разлад адчуваньняў вэстыбулярнага апарату(en) праз бачны рух пры адначасным бязьдзеяньні ног[1].
Папярэджаньне
Унікненьню праяваў нядужасьці спрыяюць: 1) аэробіка, гайданьне на арэлях і гамаку, куляньне, плаваньне, практыкаваньні на турніку, скокі на батуце і танцы, 2) выспанасьць, пазьбяганьне паленьня, ужытку сьпірта, тлустай і вэнджанай ежы, малочных вырабаў і газаваных напояў, 3) паглыбленьне ў прыемныя ўспаміны і мары аб будучыні, 4) разьмяшчэньне тварам па ходзе руху, засяроджанасьць на нерумомым прадмеце замест мільгатлівага навакольля, пазьбяганьне чытаньня, 5) ляжаньне на сьпіне, праслухоўваньне лёгкай рытмічнай музыкі, 6) пазьбяганьне перагрэву, пераахаладжэньня, рэзкіх пахаў, 7) глыбокае і рытмічнае дыханьне, 8) кіслае пітво і жуйкі.
Remove ads
Чыньнікі
Узьнікненьню недамаганьня спрыяюць частыя перапады хуткасьці, рэзкія павароты, сьпёка, духата.
Праявы
Выяўляецца праз адчуваньне нястачы паветра, запамарока, моцны халодны пот, празьмернае сьлінааддзяленьне, млоснасьць, ваніты[2].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads