Мартын Келі
ангельскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мартын Роналд Келі (па-ангельску: Martin Ronald Kelly; нар. 27 красавіка 1990 году, Ўістан, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку адзін матч у складзе нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Улетку 2007 году перабраўся з акадэміі ў клюб «Лівэрпул». У інтэрвію афіцыйнаму сайту клюбу распавёў, што вельмі рады зрабіць крок уверх, пасьля таго як 2 гады прамучыўся з траўмай сьпіны. Пад кіраўніцтвам Гэры Аблета атрымаў перамогу ў спаборніцтве сярод рэзэрвовых камандаў. У сэзоне 2008—2009 гадоў трапіў у заяўку першай каманды. Дэбютаваў у асноўным складзе камандзе 9 сьнежня 2008 году ў матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў УЭФА сэзона 2008—2009 гадоў супраць ПСВ, замяніўшы ў канцы матча капітана Джэймі Карагера[2].
У канцы сакавіка 2009 году Келі быў аддадзены ў арэнду клюбу «Гадэрсьфілд Таўн», дзе ён атрымаў добрыя водгукі й забіў свой першы гол у прафэсійным футболе. Рафаэль Бэнітэс заявіў, што, пасьля сыходу з клюбу Самі Хююпія, у Келі зьявіўся шанец прабіцца ў першую каманду[3]. Свой першы гол за клюб забіў у матчы Кубка лігі супраць лёнданскага «Чэлсі» на 63 хвіліне вызначыўшыся пасьля падачы Крэйга Бэламі.
14 жніўня 2014 году Келі далучыўся да складу «Крыстал Пэлас», падпісаўшы кантракт з клюбам на тры гады[4]. Пакінуў «Крыстал Пэлас» па заканчэньні кантракту ў чэрвені 2022 году. У верасьні 2022 году стаў гульцом «Ўэст Бромўіч Альбіёну», але ў студзені 2023 году на правах арэнды накіраваўся да «Ўіган Атлетыку».
Міжнародная
22 траўня 2012 году Келі атрымаў свой першы заклік да нацыянальнай зборнай Ангельшчыны да таварыскага матчу супраць зборнай Нарвэгіі 26 траўня 2012 году. Ён дэбютаваў выйшаўшы на замену на 87-й хвіліне, замяніўшы Філа Джонза[5].
3 чэрвеня 2012 году быў уключаны ў склад зборнай на Эўра-2012, каб замяніць Гэры Кэгіла, які зламаў сківіцу падчас таварыскага матчу супраць зборнай Бэльгіі[6].
Remove ads
Дасягненьні
«Лівэрпул»
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2012
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads