Марына Лінчук

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марына Лінчук
Remove ads

Мары́на Лінчу́к (нарадзілася 4 верасьня 1987, Менск) — беларуская фотамадэль і мадэль для дарослых[1][2].

Хуткія факты Дата нараджэньня:, Месца нараджэньня: ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

У 15 гадоў Марына прыехала зь Менску ў Маскву, дзе пазнаёмілася з прадстаўніком агенцтва IQ Models. Упершыню дзяўчына выйшла на подыюм на паказе NinaDonis.

Лінчук стала тварам рэклямных кампаніяў Benetton, DSquared, Escada, Versace, Donna Karan, Dior, Gap, Kenneth Cole, Max Mara і шматлікіх іншых. Здымалася для амэрыканскага, італьянскага, партугальскага і расейскага Vogue. У 2008 годзе яна зьявілася на Victoria's Secret Fashion Show.

У 2008 годзе мадэль была адзначаная адразу некалькімі сусьветнымі фэшн-брэндамі. Спачатку яна зьявілася ў рэкляме Dolce&Gabbana, дзе разам з Кэтрын Макніл склала кампанію Кляўдыі Шыфэр.

Карпарацыя Gap залічыла Марыну Лінчук у касту знакамітасьцей-абразаў. У восеньскай рэкляме гэтага брэнду сярод «абразаў» таксама апынуліся акторка Ліў Тайлер, дачка рэдактара францускага Vogue — Джулія Рэстуан-Ройтфэльд і іншыя знакамітасьці.

Нараўне з Мэт Гордан і Валерыяй Гарсія, Лінчук зьяўляецца адным з твараў Escada Moon Sparkle пад псэўданімам Сымона.[3] Яна таксама твар восень-зіма 2008 Miss Dior Cherie.

Яна вэгетарыянка, займаецца ёгай.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads