Марыя Шаўчонак

беларуская паэтка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марыя Сіланцьеўна Шаўчонак (11 траўня 1944, Новы Востраў, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласьць) — беларуская паэтка.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Псэўданімы ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 11 траўня 1944 году ў в. Новы Востраў Клічаўскага раёну Магілёўскай вобласьці ў сялянскай сям’і. У 1965 годзе скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Настаўнічала ў Ракавіцкай сярэдняй школе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. У 1966—1978 гадох працавала ў шчучынскай раённай газэце «Савецкая вёска». З 1978 году працавала старшым рэдактарам аддзелу прапаганды Гарадзенскай студыі тэлебачаньня. Жыве ў Горадні.

Remove ads

Творчасьць

Першы верш надрукавала ў 1954 годзе ў газэце «Піянер Беларусі». Аўтар зборнікаў паэзіі «Белая ластаўка» (1971) і «Сьвята зямлі» (1976), «Бацькоўскае імя» (1981), «Раса-расінка» (1985).

На словы яе вершаў напісаныя песьні кампазытарамі Л. Захлеўным, Г. Вагнэрам, І. Кузняцовым[1].

Творы

  • Бацькоўскае імя: вершы. – Менск, Мастацкая літаратура, 1981. – 62 с.
  • Белая ластаўка: вершы. – Менск, Мастацкая літаратура, 1971. – 75 с.
  • Раса-расінка: вершы. – Менск, Мастацкая літаратура, 1985. – 70 с.
  • Святая зямлі: вершы. – Менск, Мастацкая літаратура, 1976. – 80 с.
  • Нябесны знак: альманах / укладальнік М.С. Шаўчонак. Слонім, ГАУПП “Слонімскі друк”, 2003. 128 с.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads