Марыя Эгіпецкая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Эгіпецкая (? — 522) — хрысьціянская сьвятая, лічыцца заступніцай жанчын, якія каюцца. Памяць зьдзяйсьняецца ў Расейскай праваслаўнай царкве 14 красавіка (1 красавіка па старым стылі) і ў пяты тыдзень (нядзелю) Вялікага посту, у каталіцкай царкве 3 красавіка. Марыя Эгіпецкая шануецца таксама Англіканскай царквой.
Першае жыцьцё прападобнай Марыі было напісана Сафроніем Ерусалімскім, а канон Сімяонам Метафрастам. Многія з матываў жыцьця Марыі Эгіпецкай апынуліся перанесенымі ў сярэднявечных паданьнях на Марыю Магдаліну.
Марыі Эгіпецкай прысьвечана мноства храмаў, у храме Гробу Гасподняга ў Ерусаліме ёсьць часоўня ў гонар сьвятой Марыі Эгіпецкай, пабудаваная на месцы яе звароту.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads