Масад
ізраільская выведная служба From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маса́д , поўная назва «Ве́дамства выве́дкі і спэцыя́льных апэра́цыяў» (па-габрэйску: המוסד למודיעין ולתפקידים מיוחדים, па-арабску: الموساد للاستخبارات والمهام الخاصة) — нацыянальная спэцслужба Ізраілю, адказная за выведку, сакрэтныя апэрацыі і контратэрарызм.
Галоўны офіс арганізацыі знаходзіцца ў Тэль-Авіве на бульвары цара Саўла. Кіраўнік Масаду справаздачны непасрэдна прэм’ер-міністру. З 2011 арганізацыяй кіруе Тамір Парда.
Асноўныя апэратыўныя падразьдзяленьні з 1989 року разьмяшчаюцца ў прадмесьцях Тэль-Авіву. Колькасьць занятых кадраў меркавана дасягае за 1200 чалавек. Масад лічыцца адной з найбольш эфэктыўных і прафэсійных спэцслужбаў у сьвеце.
На эмблеме арганізацыі выяўленая мэнора, адзін з элемэнтаў дзяржаўнага гербу. Дэвіз арганізацыі — верш з кнігі выслоўяў Саламона «Дзе няма добрае рады, там занепадае народ, а пры многіх радцах — дабрадзенствуе» (Высл. 11:14).
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйная бачына (іўр.) (ар.) (анг.) (рас.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads