Маскоўскі крэмль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маскоўскі крэмль
Remove ads

Маскоўскі крэмль (па-расейску: Московский Кремль) — найбольш старажытная частка Масквы, галоўны грамадзка-палітычны, духоўна-рэлігійны і гісторыка-мастацкі комплекс расейскай сталіцы, месцазнаходжаньне Прэзыдэнта Расейске Фэдэрацыі. Разьмешчаны на высокім, левым беразе Масквы-ракі — Баравіцкім узгорку, пры ўпадзеньні ў яе ракі Нягліннай. У пляне Крэмль — няправільны трыкутнік плошчай 27,5 га. Паўднёвая сьцяна зьвернутая да Масквы-ракі, паўночна-заходняя — да Аляксандраўскага саду, усходняя — да Чырвонай плошчы.

Славутасьць
Маскоўскі Крэмль
рас. Московский Кремль
Thumb
КраінаРасея
ГорадМасква
Каардынаты55°45′6″ пн. ш. 37°37′4″ у. д.
Архітэктурны стыльготыка
Аўтар праектуАрыстоцель Ф’ёраванці[d], Aloisio da Milano[d], Palace of Facets[d] і Pietro Antonio Solari[d]
Дата заснаваньня1485
Будаваньне14851495 гады
Статусахоўваецца дзяржавай
Сайтkreml.ru (анг.) (рас.) (кіт.)
Маскоўскі Крэмль на мапе Расеі
Thumb
Маскоўскі Крэмль
Маскоўскі Крэмль
Маскоўскі Крэмль на Вікісховішчы
Remove ads

Архітэктура Крамлю

Thumb
Выгляд начнога Крамлю
Thumb
Джакама Кварэнгі. Выгляд саборнай плошчы Маскоўскага Крамлю. 1797. Эрмітаж.
Thumb
Цар-гармата, маскоўскі Крэмль

Існыя сьцены і вежы былі пабудаваныя ў 1485—1495. Агульная працягласьць сьценаў — 2235 м, вышыня ад 5 да 19 м, таўшчыня — ад 3,5 да 6,5 м. У пляне сьцены ўтвараюць сабою няправільны трыкутнік.

Уздоўж сьценаў месьціцца 20 вежаў. 3 вежы, якія стаяць у кутох трыкутніка, маюць круглае сечыва, астатнія — квадратнае. Самая высокая вежа — Траецкая, яна мае вышыню 80 м.

Большасьць вежаў збудаваная ў адзіным архітэктурным стылі, прыданым ім у другой палове XVII стагодзьдзя. З агульнага ансамблю вылучаецца Мікольская вежа, якая ў пачатку XIX стагодзьдзя была перабудаваная ў гатычным стылі.

  • Вадаўзводная
  • Баравіцкая
  • Камэнданцкая
  • Аружэйная
  • Траецкая
  • Кутаф’я
  • Сярэдняя Арсэнальная
  • Вуглавая Арсэнальная
  • Мікольская
  • Сэнацкая
  • Спаская
  • Царская
  • Набатная
  • Канстанціна-Яленінская
  • Бяклемішэўская
  • Пятроўская
  • Першая Безназоўная
  • Другая Безназоўная
  • Тайніцкая
  • Благавешчанская

Саборы Маскоўскага Крамлю

  • Усьпенскі сабор
  • Благавешчанскі сабор
  • Архангельскі сабор
  • Храм вялебнага Івана Лесьвічніка і Званіца Івана Вялікага
  • Царква Рызапалажэньня
  • Патрыяршы палац і сабор Дванаццаці Апосталаў
  • Верхаспаскі сабор і церамныя цэрквы

Адміністрацыйныя будынкі і музэі

  • Сэнацкі палац
  • Адміністрацыйны корпус (14-й корпус)
  • Арсэнал (Цэйхгаўз)
  • Пацешны палац
  • Дзяржаўны Крамлёўскі палац
  • Вялікі Крамлёўскі палац
  • Церамны палац
  • Аружэйная палата
  • Гранавітая палата
  • Царква Раства Багародзіцы на Сенцах
  • Залатая царыцына палата

Плошчы і сады Маскоўскага Крамлю

  • Іванаўская плошча
  • Сенацкая плошча
  • Саборная плошча
  • Тайніцкі сад
  • Вялікі крамлёўскі сквэр

Помнікі

  • Цар-гармата
  • Цар-звон

Разбураныя помнікі Маскоўскага Крамлю

  • Сабор Спасу на Бару
  • Чудаў манастыр
  • Узьнясенскі манастыр
  • Афанасеўскі манастыр
  • Малы Мікалаеўскі палац
  • Царква Благавешчаньня
  • Царква Мікалая Цудатворцы Гастунскага (існавала як асобны будынак да 1817 году)
  • Царква сьвятых Канстанціна і Алены
  • Старая Аружэйная палата
  • Помнік Аляксандру II
  • Помнік вялікаму князю Сяргею Аляксандравічу
Remove ads

Выбітныя рамесьнікі

  • Пётар Абросімаў
  • Андрэй Клыкуша
  • Фёдар Мікулаеў

Літаратура

  • Крэмль Маскоўскі // БЭ ў 18 тамах. Т. 8. — Мн., 1999. — С. 538—539.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads