Маскоўскі мэханізм АБСЭ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маско́ўскі мэхані́зм АБСЭ — мэтад работы АБСЭ ў галіне чалавечага вымярэньня з ініцыятывы дзяржаваў-удзельніц. Улучае стварэньне місіяў экспэртаў або дакладчыкаў для работы з уставай з чалавечым вымярэньнем у пэўнай дзяржаве. Экспэрты і дакладчыкі ня могуць быць прызначэнцамі, грамадзянамі або рэзыдэнтамі адпаведнай дзяржавы ці дзяржаваў-ініцыятараў місіі.
Мэханізм можа быць запушчаны:
- самой адпаведнай дзяржавай з уласнай ініцыятывы або на запыт іншай дзяржавай-удзельніцай (у гэтых выпадках дзяржава сама абірае экспэртаў);
- шасьцю дзяржавамі-ўдзельніцамі (у выпадку, калі адпаведная дзяржава ў адказ на зроблены запыт не сфармавала місію экспэртаў або ініцыятары лічаць, што пытаньне не было разгледжанае ў выніку накіраваньня місіі экспэртаў) — замест экспэрта ў дадзеным выпадку дзяржавы-ініцыятары прызначаюць дакладчыка. Адпаведна дзяржава мае права прызначыць судакладчыка, які разам з прызначаным ініцыятарамі дакладчыкам абірае трэцяга судакладчыка (пры рознагалосьсях трэцяга судакладчыка прызначае ўпаўнаважаны на тое Саветам міністраў орган АБСЭ), аднак не абавязаная гэтага рабіць;
- дзесяцьцю дзяржавамі-ўдзельніцамі — без папярэдніх перамоваў з адпаведнай дзяржавай, але з выкананьнем ягонага права прызначаць судакладчыка;
- Кіроўнай радай (колішні Камітэт старэйшых службовых асобаў) ці Пастаяннай радай (колішні Пастаянны камітэт).
Мэханізм уведзены Маскоўскім дакумэнтам Канфэрэнцыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе ў 1991 року ў разьвіцьцё Венскага мэханізму[1], які прадугледжваў двухбаковы сустрэчы і абмен інфармацыяй па тэматыцы чалавечага вымярэньня.
Экспэрты абіраюцца з асаблівага сьпісу, куды іх прызначаюць дзяржавы-ўдзельнікі. Дзеля работы мэханізму патрэбныя ня меней за 45 экспэртаў. Празь недахоп экспэртаў у 2016—2017 роках мэханізм быў нядзеяздольны[2].
Маскоўскі мэханізм прымяняўся дзевяць разоў[3] у дачыненьні:
- паведамленьняў пра напады на і зьверствы ў дачыненьні да бяззбройных цывільных асобаў у Харватыі ды Босьніі і Герцагавіне (1992) з ініцыятывы 13 удзельніц КБСЭ;
- Эстоніі (1992) з уласнай ініцыятывы;
- Малдовы (1993) з уласнай ініцыятывы;
- Сэрбіі і Чарнагорыі (1993) з ініцыятывы Камітэту старэйшых службовых асобаў;
- вайсковай апэрацыі НАТО ў былой Саюзнай Рэспубліцы Югаславіі (1999) з ініцыятывы Расеі[2];
- Туркмэністану (2002—2003) з ініцыятывы 10 удзельніц АБСЭ[4];
- Беларусі (2011) з ініцыятывы 14 удзельніц АБСЭ[5];
- Расеі (2018) з ініцыятывы 16 удзельніц АБСЭ[6][7][8];
- Беларусі (2020) з ініцыятывы 17 удзельніц АБСЭ[9][10].
Туркмэністан[11], Беларусь[12] і Расея[13] выказвалі крытыку ў дачыненьні прымяненьня да іх Маскоўскага мэханізму.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads