Хаўрусная Рэспубліка Югаславія

балканская дзяржава ў 1992—2003 роках From Wikipedia, the free encyclopedia

Хаўрусная Рэспубліка Югаславія
Remove ads

Хаўру́сная Рэспу́бліка Югасла́вія (скарочана ХРЮ, таксама званая неафіцыйна Малая або Трэцяя Югаславія) была створаная 27 красавіка 1992 року пасьля распаду СФРЮ і ўлучала ў сябе дзьве рэспублікі: Сэрбію ды Чарнагорыю.

Хуткія факты
Thumb
Пашпарт грамадзяніна ХРЮ

У 1999 годзе зазнала бамбаваньні сіламі НАТО ў хадзе вайсковае апэрацыі «Хаўрусная сіла».

4 лютага 2003 року Хаўрусная Рэспубліка Югаславія была пераклічаная ў Дзяржаўны Зьвяз Сэрбіі і Чарнагорыі, была створаная канфэдэрацыя, і абедзьве рэспублікі, Сэрбія ды Чарнагорыя, былі зраўняныя ў правах. Так, напрыклад, Падгорыца нароўні зь Бялградам пачала прымаць на сябе абавязкі сталіцы: калі Бялград быў камэрцыйнаю сталіцаю, то Падгорыца — судоваю.

У траўні 2006 року па выніках рэфэрэндуму Чарнагорыя была ператвораная ў незалежную дзяржаву, пасьля чаго Хаўрусная Рэспубліка Югаславія спыніла сваё існаваньне.

Remove ads

Гісторыя стварэньня

У пачатку 1990-х рокаў блізкасьць распаду Югаславіі станавілася ўсё больш відавочнаю. Слабадан Мілошавіч, жадаючы пакінуць як мага больш зямель за Сэрбіяй, пачаў падтрымліваць сэпаратысцкія рухі ў Харватыі, бо ґарантаваў гэтай рэспубліцы сувэрэнітэт толькі над тэрыторыямі, заселенымі харватамі. Правал тамтэйшых сэпаратыстаў, вайна ў Босьніі і Герцаґавіне і альбанскае засільле ў Македоніі, вострую праблему якога Сэрбія і так ужо адчувала ў Косаве, прывялі да таго, што новая Югаславія была ўтвораная толькі ў складзе Сэрбіі ды Чарнагорыі, у якой пражывала значная колькасьць сэрбскага насельніцтва.

Remove ads

Дзяржаўны лад

Заканадаўчы орґан — Хаўрусная скупшчына (Савезна скупштина), складалася з Рады Рэспублік (Веће република) ды Рады грамадзянаў (Веће грађана), абіранага народам тэрмінам на 4 рокі, кіраўнік дзяржавы — Прэзыдэнт (Председник), абіраны Хаўруснаю скупшчынаю тэрмінам на 4 рокі, выканаўчы орґан — Хаўрусная ўлада (Савезна влада), што назначаецца Хаўруснаю скупшчынаю, вышэйшая судовая інстанцыя — Хаўрусны суд (Савезни суд), орґан канстытуцыйнага нагляду — Хаўрусны канстытуцыйны суд (Савезни уставни суд). Складалася з рэспублік, рэспублікі — з супольнасьцяў. Заканадаўчымі орґанамі рэспублік былі народныя сходы (Народна скупштина), абіраныя тэрмінам на 4 рокі, кіраўніком рэспублікі — прэзыдэнт (Председник Републике), абіраны народам тэрмінам на 5 рокі, выканаўчым орґанам — улада (Влада), што назначаецца народным сходам.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads