Махамад Хатамі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Махамад Хатамі
Remove ads

Махамад Хатамі (пэрс. سید محمد خاتمی — Сэед Мохэмэд Хатэмі; 1943, Ардакан, Пэрсія) — іранскі палітык і шыіцкі сьвятар. 5-ы прэзыдэнт Ірану (1997—2005). На выбарах 1997 г. сабраў амаль 70 % галасоў. Быў міністрам культуры Ірану ў 1980—1990 гадох. Адзін зь вядомых удзельнікаў прыродаахоўнага руху ў Іране. Пасьля прэзыдэнцтва знаходзіўся ў апазыцыі да ўраду Ахмадзінэжада. 8 лютага 2009 году абвясьціў аб сваім удзеле ў выбарах 2009 году на пасаду прэзыдэнта Ірану.

Хуткія факты 5-ы прэзыдэнт Ірану, Папярэднік ...

Валодае роднай пэрсыдзкай мовай, арабскай, нямецкай і ангельскай мовамі.

Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і шыіцкага аяталы Рухолы Хатамі. У 1974 г. пабраўся шлюбам з дачкой выкладніка ісламскага права, ад якой меў 2 дачкі Лейлу (нар. 1975 г.), Наргес (нар. 1980 г.) і сына Эмата (нар. 1988 г.).

Thumb
Сустрэча з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным (Масква, 2001 г.)

З 1980 па 1982 годы Хатамі быў паслом у Сход ісламскай рады, апекуном Кайханскага інстытуту. З 1982 па травень 1992 году быў міністрам культуры й ісламскага шляху. Затым падаў у адстаўку. З 1992 па 1997 годы ўзначальваў Народную бібліятэку Ірану. Зьяўляўся старшынём Галоўнай рады партыі Сход змагарнага духавества.

Thumb
Хатамі на гаспадарчым сойме (Давос, 2004 год
Урад
ПасадаІмяГады
ПрэзыдэнтМахамад Хатамі1997–2005
Першы падпрэзыдэнтХасан Хабібі1997–2001
Махамад Раза Арэф2001–2005
Міністар замежных справаўКамаль Каразі1997–2005
Міністар земляробстваІса Калантары1997–2000
Махмуд Хаджаці2000–2005
Міністар гаспадаркіМахамад Шарыятмадар1997–2005
Міністар сувязіМахамад Раза Арэф1997–2000
Ахмат Матамэдзі2000–2005
Міністар дробнай гаспадаркіМартазі Хаджы1997–2001
Алі Суфі2001–2005
Міністар культуры й ісламскага шляхуаятала Махаджэрані1997–2000
Ахмат Мазджэджамэй2000–2005
Міністар абароныАлі Шамхані1997–2005
Міністар скарбуХасэйн Намазі1997–2001
Тахмазб Мазахэры2001–2004
Сафдар Хасэйні2004–2005
Міністар навучаньняХасэйн Мазафар1997–2001
Мартаза Хаджы2001–2005
Міністар энэргетыкіХабібала Бітараф1997–2005
Міністар аховы здароўяМахамад Фархадзі1997–2001
Масут Пэзэшкян2001–2005
Міністар будаўніцтваАлі Абдалалізадэ1997–2005
Міністар радовішчаўГалямраза Шафэй1997–2001
Эшак Джахагіры2001–2005
Міністар выведкіГорбаналі Доры Наджафабадзі1997–1998
Алі Юнэсі1998–2005
Міністар унутраных справаўАбдала Нуры1997–1998
Абдулвахіт Мусаві Лары1998–2005
Міністар справядлівасьціМахамад Ісмаіл Шуштары1997–2005
Міністар працыХасэйн Камалі1997–2001
Сафдар Хасэйні2001–2004
Насэр Халэгі2004–2005
Міністар нафтаздабычыБіджан Намдар Зангэдэ1997–2005
Міністар шляхоў зносінаўМахуд Хаджаці1997–2000
Рахман Дадман2000
Ахмат Харам2000–2004
Махамад Рахмаці2004–2005
Міністар навукіМастафа Маен1997–2003
Джафар Таўфігі2003–2005
Міністар апекі й абароны сіротМахамад Хасэйн Шарыфзадаган2004–2005
Remove ads

Сям’я

Брат Махамад Раза Хатамі быў выбраным паслом у Сход ісламскай рады 6-га скліканьня ад места Тэгеран, дзе быў прызначаны намесьнікам старшыні. Ён займаў пасаду галоўнага пісара партыі Ісламскі фронт. Махамад Раза жанаты на Захры Эшрагі, праўнучцы Хамэйні.

Другі брат Алі Хатамі зьяўляецца купцом. Старэйшая сястра Фатэмэх Хатамі была выбранай паслом у Сход ісламскай рады ад места Ардакан у 1999 годзе.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads