Махмуд II

султан Асманскай імпэрыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Махмуд II
Remove ads

Махмуд II (па-асманску: محمود ثانى) — султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1808 году па сваю сьмерць у 1839 годзе.

Remove ads

Жыцьцяпіс

Панаваньне Махмуда адметнае шырокай адміністрацыйнай, вайсковай і фіскальнай рэформамі, якую ён распачаў, у выніку чаго быў прыняты Дэкрэт аб рэарганізацыі, які, потым, працягваўся ягонымі сынамі Абдул-Мэджыдам I і Абдул-Азізам. Дзякуючы рэформам і паводле аналёгіі са зьменамі, якія адбываліся ў краіне, Махмуда часьцяком клічуць Пятром I Турэччыны[4]. Ягоныя рэформы прадугледжвалі расфармаваньне кансэрватыўнага корпусу янычараў у 1826 годзе, што ліквідавала сур’ёзную перашкоду для прасоўваньня наступных рэформаў у імпэрыі, а таксама рэформаў ягоных пераемнікаў. Махмудавы рэформы характарызаваліся палітычнымі і сацыяльнымі зьменамі, якія ў канчатковым выніку прывялі да нараджэньня сучаснай Турэцкай Рэспублікі[5].

Акрамя таго, за часам кіраваньня Махмуда былі зьдзейсьнены шэраг нацыянальных паўстаньняў у Сэрбіі і Грэцыі, якія на той момант знаходзіліся пад уладай асманскага султану. Гэтыя паўстаньні прывялі да значных стратаў імпэрыі і стварэньня незалежнай Грэцыі.

Паводле агульнае характарыстыцы Асманская імпэрыя за часам Махмуда характарызавалася выяўленьнем вялікай цікавасьці да вэстэрнізацыі краіны, якая мела месца ў стварэньні падобных інстытутаў, зьмены палацавага парадку, паўсядзённага жыцьця, адзеньня, музыцы і многіх іншыя абласьцёў, якія зазначылі радыкальную рэформу[6].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads