Мацьвей Дукса
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мацьве́й Уладзісла́вавіч Ду́кса (нар. 8 красавіка 2003 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Смаргоні» (у арэндзе зь берасьцейскага «Дынама»). Унук паэта Мар’яна Дуксы[3].
Remove ads
Кар’ера
Пачынаў займацца футболам у Смаргоні, некаторы час знаходзіўся ў акадэміі берасьцейскага «Дынама», у 2019 годзе павярнуўся ў «Смаргонь», на наступны год пачаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе рэгулярна выходзіў на замену. З пачатку 2021 году, калі «Смаргонь» атрымала месца ў Найвышэйшай лізе, стаў выступаць за дубль, а пачынаючы зь лета пачаў зьяўляцца і ў асноўнай камандзе. 15 жніўня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць салігорскага «Шахцёру» (2:2). Па выбыцьці «Смаргоні» з Найвышэйшай лігі стаў адным з асноўных гульцоў каманды, разам зь якой здолеў здабыць другое месца ў Першай лігі, зарабіўшы 5 галоў і 3 асыстэнцкія пункты на свой рахунак. У першым жа матчы па вяртаньні ў Найвышэйшую лігу адзначыўся пераможным голам з штафнога ў хатнім матчы супраць бабруйскай «Белшыны»[3].
У студзені 2024 году падпісаў трохгадовы кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[4]. У складзе берасьцейцаў пачаў выходзіць на замену. У ліпені 2024 году на правах арэнды вярнуўся ў «Смаргонь»[5]. Гулец ужо не даваў рады ў камандзе, як гэта было раней. У выніку на сэзон 2025 году быў аддадзены ў арэнду ў «Маладэчна», якое пасьля доўгага перапынку вярнулася ў Найвышэйшую лігу[6][7]. У тым жа годзе, але ў ліпені, на правах арэнды вярнуўся ў «Смаргонь»[8].
Remove ads
Дасягненьні
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2023
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads