Мар’ян Дукса
беларускі пісьменьнік, паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мар’ян Дукса (5 красавіка 1943, Каракулічы, Мядзельскі раён, Менская вобласьць — 19 красавіка 2019[2]) — беларускі паэт.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Рана страціў бацьку. У 1958—1960 гг. займаўся ў Сьвірскай вучэльні мэханізацыі сельскай гаспадаркі, закончыўшы яе, працаваў у калгасе ўлікоўцам трактарнай брыгады, адначасова вучыўся завочна ў сярэдняй школе. У 1969 годзе скончыў філялагічны факультэт БДУ. З 1969 па 1987 год працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Солах.
Творчасьць
На старонках рэспубліканскай пэрыёдыкі выступае зь вершамі з 1960 году. Выдаў вершаваныя зборнікі «Спатканне» (1967), «Крокі» (1972), «Станцыя» (1974), «Прыгаршчы суніц» (1976), «Забытыя словы» (1979), «Зона супраціўлення» (1982), «Твая пара сяўбы» (1985), «Заснежаныя ягады» (1989), «Горн прымірэньня» (1993). Аўтар кніг для дзяцей «Зялёны акварыум» (1980) і «Світаюць сосны» (1987).
Усё свае жыцьцё, акрамя хіба студэнцкіх гадоў, Мар’ян Дукса зьвязаў зь вёскаю.
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
Ляўрэат Літаратурнай прэміі Саюза пісьменьнікаў Беларусі імя А.Куляшова (1990) за кнігу паэзіі «Заснежаныя ягады» (1989).
Ушанаваньне памяці
Ганаровы грамадзянін Смаргоні з 3 ліпеня 2013 году.
Кнігапіс
- Мар’ян Дукса. Вершы. // Ave Maria : часопіс. — 2005. — № 9 (125).
- Мар’ян Дукса. Прыйсьці да алтара. Вершы. // Наша вера : часопіс. — 2019. — № 88. — С. 50—51.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads