Мацьвей Міхайрын

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мацьве́й Міха́йрын (нар. 22 верасьня 2005 году) — беларускі футбаліст, абаронца койданаўскага «Арсэналу».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец акадэміі берасьцейскага «Дынама», да якой прыяднаўся ў веку пяці гадоў. Першым трэнэрам гульца быў колішні футбаліст Уладзімер Воранаў. У 2019 годзе пачаў выступаць за юнацкія каманды «Дынама», а ў 2021 годзе далучыўся да берасьцейскага «Руху». Пасьля расфармаваньня клюбу быў у структуры юнацкай сэкцыі «Цэнтру футболу». Поруч з клюбам дэбютаваў у Другой лізе айчыннага першынства, дзе быў адным зь лідэраў каманды. Улетку адлучаўся ў расейскі «Краснадар», але адразу вярнуўся ў Берасьце[3]. Не зважаючы на тое, што берасьцейцы паводле вынікаў сэзону мелі магчымасьць трапіць у Першую лігу[4], клюб адмовіўся ад удзелу ад чэмпіянату Беларусі.

У выніку абаронца вольным агентам прыяднаўся да менскага «Дынама»[5]. Запачаткаваў кар’еру ў Найвышэйшай лізе 16 сакавіка 2024 году ў матчы супраць «Смаргоні», зьявіўшыся на замену на 78-й хвіліне сустрэчы. З улікам удзел фарм-клюбу менчукоў, вядомага як «Дынама-2», абаронца пераважна гуляў за гэты клюб Першай лігі, дэбютаваўшы ў розыгрышы другога дывізіёну ў матчы супраць «Нівы». У пачатку лютага 2025 году прыяднаўся да койданаўскага «Арсэналу»[6].

Міжнародная

У студзені 2021 году ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) браў удзел у розыгрышы Кубка Разьвіцьця. Першы свой матч у складзе каманды згуляў 31 студзеня 2021 года, калі беларусы супрацьстаялі аднагодкам з Малдовы. У кастрычніку 2021 году футбаліст разам з зборнай спаборнічаў у кваліфікацыйным турніры юнацкага чэмпіянату Эўропы. У лістападзе 2022 году Міхайрын згуляў матч за зборную Беларусі (да 18 гадоў). У сакавіку 2023 году гулец атрымаў выклік у склад зборнай Беларусі (да 19 гадоў), у складзе якой гуляў у кваліфікацыйных матчах чэмпіянату Эўропы да 19 гадоў. Першы матч за каманду гэтага веку згуляў 15 лістапада 2023 году супраць зборнай Грэцыі.

Remove ads

Дасягненьні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads