Маці Божая Гвадэлюпская
каталіцкі абраз у Мэксыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́ці Бо́жа Гвадэлу́пская (па-гішпанску: Nuestra Señora de Guadalupe), чорная Мадонна — вобраз Багародзіцы. Сьвятая заступніца Мэксыкі, самая шанаваная сьвятыня Лацінскай Амэрыкі. У каталіцкай царкве вобраз шануюць як нерукатворны. Дзень сьвята — 12 сьнежня (нацыянальнае сьвята Мэксыкі).

Гісторыя
5 сьнежня 1531 году, калі Маці Божая зьявілася нядаўна ахрышчанаму селяніну Хуану Дыега (будучаму сьвятому) на яго шляху на Імшу ў Мэхіка. Яна прадставілася яму на мове карэнных жыхароў — індзейцаў-ацтэкаў, як Маці праўдзівага Бога, і загадала Хуану Дыега пайсьці да свайго біскупа і папрасіць, каб той пабудаваў сьвятыню на месцы іх сустрэчы. Вядома, біскуп не паверыў беднаму селяніну і адправіў яго назад прасіць Панну Марыю даць цудоўны знак у пацьвярджэньне свайго жаданьня. Марыя пагадзілася выканаць просьбу біскупу, але папрасіла Хуана Дыега вярнуцца на наступны дзень. Аднак селянін прапусьціў гэтую сустрэчу, бо застаўся дапамагаць свайму моцна хвораму сваяку. Калі настаў час клікаць сьвятара, Хуан Дыега пабег у касьцёл іншым шляхам, каб пазьбегнуць сустрэчы з Марыяй, але Яна аб’явілася на новым месцы і спыніла яго словамі, якія цяпер напісаныя над уваходам у базыліку: «Ці ж не тут Я, твая Маці?».
Марыя запэўніла, што сваяк Хуана ачуняе і паслала засаромленага селяніна на гару па кветкі. Хуан Дыега паслухаўся, хаця добра ведаў, што ў гэтую халодную пару году паблізу няма ніякіх кветак. На сваё зьдзіўленьне, ён знайшоў куст кастыльянскіх ружаў, якіх дагэтуль не было ў Мэксыцы. Сама Марыя асаблівым чынам расклала ружы ў яго цільме. Калі Хуан Дыега падняў цільму, каб высыпаць кветкі перад біскупам, біскуп і ўсе прысутныя адразу ўкленчылі, бо на яго плашчы зьзяла ў поўны рост выява Панны Марыі. Але самы вялікі цуд быў у тым, што за шэсьць гадоў пасьля гэтага здарэньня амаль дзевяць мільёнаў індзейцаў-ацтэкаў прынялі хрост у каталіцкім касьцёле.
На месцы аб’яўленьня быў хутка пабудаваны вялікі касьцёл, які, па загадзе Марыі, быў прысьвечаны Маці Божай Гвадэлупскай.
Remove ads
Цуды і кананізацыя
Згодна з паданьнем, Дзева Марыя спыніла сьмяротную эпідэмію ў Мэхіка, якая лютавала тут у 1736—1737 гадах. У сувязі з гэтым 27 красавіка 1737 году папа Клімэнт ХІІ абвясьціў Панну Марыю Гвадэлупскую Заступніцай Мэхіка. 25 траўня 1754 году папа Бэнэдыкт XIV абвясьціў Гвадэлупскую Багародзіцу Заступніцай і Апякункай Новай Гішпаніі; 24 жніўня 1910 году папа Піюс X абвясьціў Яе Заступніцай усёй Лацінскай Амэрыкі, а 16 ліпеня 1935 году папа Піюс XI абвясьціў Яе Заступніцай Філіпін.
Нарэшце, 22 студзеня 1999 году папа Ян Павал II абвясьціў Маці Божую Гвадэлупскую сьвятой Заступніцай усіх людзей Амэрыкі і Зоркай эвангелізацыі. Панна Марыя Гвадэлупская лічыцца таксама Заступніцай і Абаронцай ненароджаных дзяцей і цяжарных жанчын. У Яе просяць дапамогі пры ўскладненьні цяжарнасьці.
У 1921 годзе ў храме быў арганізаваны тэракт — выбухнула бомба, падкладзеная ў адну з ваз з кветкамі, якая стаяла побач з абразам. Загінула два чалавекі, цяжкае мэталічнае расьпяцьце вырвала і адкінула ў бок. Гэта расьпяцьце сёньня захоўваецца пад шклом у памяць аб сур’ёзных разбурэньнях у храме. Хоць эпіцэнтар выбуху знаходзіўся пад абразом, выява не пацярпела.
Remove ads
Апісаньне

Выява Панны Марыі Гвадэлупскай намаляваная не на дошках ці палатне, а на цільме, традыцыйным сялянскім плашчы карэннага насельніцтва Мэксыкі, зробленым з грубага валакна кактусу. Знаходзіцца яна ў базыліцы Маці Божай Гвадэлупскай у Мэхіка. На абразе адлюстравана маладая (верагодна, цяжарная) жанчына ў малітоўнай паставе. Яна стаіць на месяцы, які трымае анёл, апранутая ў ружовую сукенку, накшталт традыцыйнай вопраткі ацтэкскай прынцэсы, і сіні плашч з васьміканцовымі зоркамі.
Зоркі, якія ўпрыгожваюць адзеньне Багародзіцы складваюцца ў карту сузор’яў, прычым менавіта так яны былі разьмешчаны ў небе над Мэхіка 12 сьнежня 1531 году, у дзень зьяўленьня Маці Божай індзейцу Хуану Дыега.
У 1929 годзе дасьледчык абразу заўважыў, што ў правым воку Марыі адбіваецца постаць барадатага мужчыны. Гэта здалося настолькі нерэальным, што ўлады базылікі забаранілі гаварыць пра гэты факт, каб не ўзбуджаць сэнсацыі. У 1951 годзе іншы навукоўца, дасьледуючы палатно абразу, зрабіў тую самую выснову. Ад гэтага моманту больш за дваццаць фізыкаў і акулістаў рабілі незалежныя дасьледаваньні. У 1956 годзе былі чарговыя дасьледаваньні пры ўжываньні самых новых тэхналёгій. Вынікам гэтых дасьледьваньняў стала шакуючая выснова — у вачах Марыі адбіваюцца постаці людзей — і гэта не малюнак. Яны адбіваюцца згодна з усімі правіламі жывога вока. Пасьля чарговых кампутарных аналізаў у 1979 годзе дасьледчык робіць выснову, што ў вачах Марыі можа быць нейкае актуальнае пасланьне для людзей нашага часу.
Навукоўцы дасьледавалі абраз Маці Божай Гвадэлупскай, які па сьцьвярджэньнях шматлікіх вернікаў мае ўнікальныя ўласьцівасьці. Сэнсацыйным для навукоўцаў стаў вынік афтальмалягічнага аналізу вачэй Багародзіцы з абразу. Зрэнка вока Божай Маці памяншалася пры набліжэньні сьвятла і павялічвалася, калі сьвятло прыглушалася або аддалялася. Іншымі словамі, вочы на іконе рэагавалі на сьвятло, як вочы жывога чалавека.
Тэмпэратура палатна, на якім намаляваны вобраз, адпавядае нармальнай тэмпэратуры жывога чалавечага цела і складае 36,6 градусаў па Цэльсіі. Яшчэ больш неверагодным стала выяўленьне каля абразу пульсу. У выніку праслухоўваньня стэтаскопам аказалася, што біцьцё пульсу складае 115 удараў у хвіліну. Менавіта так б’ецца сэрца плоду ва ўлоньні цяжарнай жанчыны.
Дасьледаваньне фарбаў, якімі намаляваны «жывы» вобраз, выявіла яшчэ адну загадку. Склад гэтых фарбаў невядомы сучаснай навуцы: ён не можа быць ні мінэральнага, ні жывёльнага паходжаньня, і нічога падобнага раней не сустракалася.
Remove ads
Шанаваньне
У ХІХ стагодзьдзі абраз Маці Божай Гвадэлупскай стаў сымбалям паўстаньня супраць каляніяльнай залежнасьці ад Гішпаніі, а ў ХХ стагодзьдзі — сымбалям барацьбы за правы працоўных. У 1965 г. Сезар Чавэз, лідэр прафсаюзнага руху за правы сельскагаспадарчых работнікаў у ЗША, вялікая колькасьць якіх паходзіць з Мэксыкі, абвясьціў пра ўдзел у шырокамаштабнай забастоўцы супраць уладальнікаў вінаграднікаў у Каліфорніі менавіта ў касьцёле Маці Божай Гвадэлупскай, у Дзень незалежнасьці Мэксыкі — 16 верасьня.
Гвадэлупскі санктуарый, дзе захоўваецца незвычайная ікона — самая наведваемая сьвятыня ў сьвеце. У славуты марыйны санктуарый да Маці Божай Гвадэлупскай штогод прыбывае каля 20 мільёнаў пілігрымаў.
Дзень сьвята — 12 сьнежня (нацыянальнае сьвята Мэксыкі).
Remove ads
Некаторыя даты Аб’яўлеьня Маці Божай у Гвадэлупе
- 1531 — пачатак аб’яўленьняў
- 1533 — паўстае першы санктуарый
- 1541 — адзін гісторык францішканін пакінуў запіс, што каля 9 мільёнаў ацтэкаў прыняло хрысьціянскую веру
- 1548 — памірае Хуан Дыега
- 1555 — новы біскуп афіцыйна прызнае сапраўднасьць аб’яўленьня
- 1666 і 1723 — чарговыя дасьледаваньні аб’яўленьня
- 1737 — Маці Божая з Гвадэлупа аб’яўлена апякункай Мэксыкі
- 1767 — прыняты закон, які забараняе езуітам прабываць на тэрыторыі Гішпаніі, а праз гэтае рашэньне культ абразу распаўсюджваецца па ўсім сьвеце
- 1895 — каранацыя абразу папскімі каронамі пры ўдзеле біскупаў двух Амэрык
- 1910 Папа Піюс Х абвяшчае Маці Божую з Гвадэлупа апякункай Лацінскай Амэрыкі
- 1921 — узрываецца бомба, закладзеная пад абразом, і зьнішчае значную частку сьвятыні, але не шкодзіць самому абразу
- 1929 — першая заўвага фатографа-дасьледчыка ў сувязі з вачамі абраза
- 1935- Папа Піюс ХІ абвяшчае Маці Божую Гвалэлупскую апякункай Філіпінаў
- 1945—1946 — Папа Піюс ХІІ вызнае, што абраз намаляваны фарбамі не з гэтага сьвету
- 1951, 1956, 1958, 1962 — чарговыя дасьледаваньні вачэй Марыі з цудоўнага абразу; апошнія дасьледаваньні павялічылі адбіткі людзкіх постацяў у вачах Марыі ў 25 разоў
- 1975, 1979 — чарговыя дасьледаваньні вачэй Марыі
- 1990 — Папа Ян Павел ІІ абвяшчае візыянэра Хуан Дыега бласлаўлёным
- 2002 — Хуан Дыега залічаны да ліку сьвятых, яго ўспамін у Каталіцкім Касьцёле — 9 сьнежня
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads