Піюс XI
Папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Папа Піюс XI (па-італьянску: Pio XI), пры нараджэньні Абмроджыё Дам’яна Акільле Рацьці (італ. Ambrogio Damiano Achille Ratti ([amˈbrɔ:dʒo daˈmja:no aˈkille ˈratti]; 31 траўня 1857 — 10 лютага 1939) — кіраўнік Каталіцкага касьцёлу з 6 лютага 1922 па 10 лютага 1939. Першы сувэрэн Ватыкану з часоў ягонай незалежнасьці 11 лютага 1929 року. Прыняў папскім дэвізам «Pax Christi in Regno Christi», па-беларуску «Мір Хрыстовы ў Валадарстве Хрыстовым».
Аўтар шэрагу энцыклікаў, сярод якіх Quadragesimo anno на 40-ю гадавіну прагрэсіўнай энцыклікі Rerum novarum Льва XIII; і Quas primas, якой у адказ на антыклерыкалізм заклаў сьвята Хрыста Цара. Дзеля ўмацаваньня пазыцый Касьцёлу ўклаў рэкордную колькасьць канкардатаў, у тым ліку з Трэцім райхам. Ужо праз чатыры гады ён асудзіў парушэньне дамовы ў энцыкліцы Mit brennender Sorge («З палкай занепакоенасьцю»). За ягоным пантыфікатам доўгатэрміновая варажнеча з італьянскімі ўладамі пасьпяхова разьвязалася Лятэранскімі пагадненьнямі 1929 року. Кананізаваў такіх знаных сьвятых, як Томас Мор, Пётар Канізі, Бэрнадэта Люрдзкая, Дон Боска ды Тэрэза зь Лізьё, а Альбэрта Вялікага назваў доктарам Касьцёлу. Напрыканцы пантыфікату Піюс XI выказваўся супраць Гітлера і Мусаліні, абараняў Касьцёл ад вонкавага ўмяшаньня ў ягонае жыцьцё і адукацыю.
Памёр 10 лютага 1939 у Апостальскім палацы, пахаваны ў Папскім гроце базылікі сьвятога Пятра. Падчас капаньня месца для ягонай магілы былі адкрытыя два ўзроўні пахаваньняў з косткамі, якія цяпер шануюцца як рэшткі сьвятога Пятра[8][9][10].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads