Мджар (Гоца)

горад на Мальце From Wikipedia, the free encyclopedia

Мджар (Гоца)
Remove ads

Мджар[1] (па-мальтыйску: Mġarr) — партовы горад на паўднёвым усходзе востраву Гоца, Мальта.

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

Мджар — самы вялікі рыбацкі населены пункт на Гоца. Апроч паромнага тэрміналу, у горадзе таксама знаходзіцца прыстань для яхт. Над горадам узвышаецца форт Шамбрэ, пабудаваны ў 1749 годзе рыцарамі Ордэну Сьвятога Іаана. Мджар зьвязаны паромам з гаваньню Чыркева і востравам Коміна. Аўтобусы ходзяць да гарадоў Вікторыя і Марсалфорн.

Гісторыя

Thumb
Мджар

Горад Мджар вырас вакол аднайменнай плыткай гавані. Рэгулярна дзеючая пераправа на Мальту ўпершыню згадваецца ў 1241 годзе, да таго часу на востраве ўжо было добра разьвіта рыбалоўства. Хоць прыбярэжная тэрыторыя разьвівалася на працягу некалькіх стагодзьдзяў, сама гавань да 1841 году не разьвівалася наогул. У 1841 годзе для абароны порта быў пабудаваны першы хвалярэз, які пасьля ўмацоўваўся і пашыраўся да 1906 году. У 1929-1935 гадах быў пабудаваны найбуйнейшы хвалярэз, а ў 1969 годзе яшчэ два. Пасьля завяршэньня гэтага будаўніцтва плошча порту павялічылася да 121,4 тыс.кв. мэтраў[2].

У пачатку XXI стагодзьдзя на востраве быў пабудаваны паромны тэрмінал коштам 9,3 млн эўра. Будаўнічыя работы пачаліся ў 2001 годзе і занялі сем гадоў, тэрмінал адкрылі ў лютым 2008 году. Пасьля заканчэньня пабудовы тэрміналу гавань стала зьмяшчаць каля 600 пасажыраў і 200 аўтамабіляў[3]. Дызайн новай гавані быў зьменены ў працэсе будаўніцтва, каб паменшыць яе візуальнае ўзьдзеяньне на навакольны краявід[4].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads