Мальтыйская мова

сэміцкая мова From Wikipedia, the free encyclopedia

Мальтыйская мова
Remove ads

Мальты́йская мо́ва (саманазва: malti) — мова мальтыйцаў, нацыянальная мова Мальты ды афіцыйная мова краіны нароўні з ангельскай[3], адна з афіцыйных моваў Эўрапейскага зьвязу. Паходзіць ад сыцылійскага дыялекту арабскае мовы, які ўзьнікнуў на Сыцыліі ў выніку арабскіх заваёваў поўдня Італіі. Носьбіты дыялекту зь цягам часу былі выгнаныя па вяртаньні Сыцыліі, але засталіся на Мальце, дзе гэты дыялект паступова эвалюцыянаваў у сучасную мальтыйскую мову[4][5]. Вялікая частка лексыкі мальтыйскае мовы мае неспрадвечнае, не-сэміцкае паходжаньне: так, каля паловы лексыкі складаюць запазычаньні індаэўрапейскага паходжаньня (прыблізна палова лексыкі мовы запазычаная з італьянскай і сыцылійскай моваў, ад 6 да 20% — з ангельскай)[4][6]. Тым ня менш, карэнная лексыка засталася сэміцкага паходжаньня[4].

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...

Адна з чатырох не-індаэўрапейскіх моваў, якія маюць афіцыйны статус у ЭЗ (іншыя — фінская, вугорская, эстонская), і адзіная мова сэміцкае сям’і, якая мае афіцыйны статус у ЭЗ і пісьмовасьць на лацінскай аснове.

Колькасьць носьбітаў — каля 429 тыс чал.[7]

Remove ads

Гісторыя

Паходжаньне мальтыйскае мовы адлічваецца з прыбыцьця з Сыцыліі на астравы краіны носьбітаў сыцылійскага дыялекту. Сыцылійскі дыялект паўстаў у ІХ ст. у выніку заваёвы Сыцыліі арабамі Фатымідаў, ягоныя носьбіты перасяліліся на Мальту ў ХІ ст.[4] Гэта, у сваю чаргу, пацьвярджаецца генэтычнымі дасьледаваньнямі, згодна зь якімі мальтыйцы маюць агульнае паходжаньне з жыхарамі Сыцыліі й Калябрыі, маючы толькі невялікую дзелю генэтычнага набору Паўночнай Арфыкі й Леванту[8][9]. Пазьнейшая нарманская заваёва ды ізаляцыя ад арабскай культуры стварыла ўмовы для эвалюцыянаваньня дыялектаў Мальты ў асобную мову[4]. У адрозьненьне ад Сыцыліі, дзе мясцовы арабскі дыялект зьнікнуў у выніку выгнаньня арабаў з Італіі, арабы Мальты засталіся на востраве і захоўвалі сваю мову поруч з італьянскай ажно да 1934 году, калі італьянская мова страціла афіцыйны статус на Мальце[4].

Першыя згадкі пра мальтыйскую мову прыпадаюць на 1436 год, калі мова была ўзгаданая як lingua maltensi. Найстарэйшыя пісьмовыя помнікі на мове датуюцца XV ст.[10] Найранейшым слоўнікам мальтыйскай мовы стаў мальтыйска-італьянскі слоўнік, складзены ў XVI ст.[11] Пералікі мальтыйскіх словаў сустракаліся ў такіх дакумэнтах XVI ст. як Thesaurus Polyglottus і Propugnaculum Europae, у 1677 годзе Дамэніка Магры склаў этымалёгіі некаторых мальтыйскіх словаў[10].

Упершыню сыстэматычнае апісаньне лексыкі й граматыкі, а таксама артаграфію склаў Жан П’ер Францыск Агіюс дэ Салданіс[11]. Знаходзіліся й іншыя слоўнікі ды апісаньні граматыкі, якія прыпісваюцца францускаму рыцару Тэзану[11][12].

У 1934 годзе мальтыйская мова набыла афіцыйны статус на Мальце поруч з ангельскай мовай замест італьянскай мовы.

Remove ads

Клясыфікацыя

Адносіцца да сэміцкай сям’і. Мова блізкая да арабскай, асабліва да яе магрыбскага дыялекту, аднак у цяперашні час лічыцца асобнай мовай са сваімі сынтаксічнымі, фанэтычнымі і лексычнымі асаблівасьцямі. Паходзіць ад сыцылійскага дыялекту арабскае мовы[13][14][15][16][17]. Гістарычна знаходзілася пад уплывам сыцылійскай ды італьянскай моваў, у меншай ступені — францускай, у новай і найноўшай гісторыі — ангельскай. Карэнная лексыка застаецца сэміцкай, але маецца вялікая дзеля запазычанае лексыкі[4]. Праз сыцылійскі ўплыў мальтыйская мова мае шмат кантактных рысаў і апісваецца як мова зь вялікай дзеляй запазычваньняў[18].

Існавалі гіпотэзы, паводле якіх у аснову мальтыйскай мовы легла пунічная мова (мова Картагену)[10][19][20]. Іншыя дасьледчыкі лічылі асновай мальтыйскай мовы бэрбэрскія мовы[10]. У часы фашысцкай Італіі мальтыйская мова лічылася дыялектам італьянскай мовы[21].

Remove ads

Дыялекты

Дыялекты мальтыйскае мовы ў цэлым падзяляюцца на дыялекты мескай і сельскай мясцовасьцяў. Мескія дыялекты бліжэй да літаратурнае мовы, але сельскія дыялекты характарызуюцца большай блізкасьцю да першапачатковага сыцылійскага арабскага дыялекту[22]. Напрыклад, у сельскіх дыялектах назіраецца архаічная рэалізацыя гукаў, што пазначаюцца спалучэньнямі kh, gh, а таксама пераход ā у ē — гэтыя фанэтычныя рысы лічацца больш архаічнымі з прычыны фіксацыі падобных транскрыпцыяў у пісьмовых дакумэнтах XV ст.[22] Апрача таго, існуе тэндэнцыя да дыфтангізацыі некаторых галосных (напрыклад, ū > eo або eu)[22]. У марфалёгіі большая архаічнасьць сельскіх дыялектаў выражаецца ў выкарыстаньні сэміцкай мадэлі будовы кораню і множнага ліку ў адрозьненьне ад літаратурнае мовы[22].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads