Медэін
горад у Калюмбіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Медэі́н (гішп. Medellín) — другі паводле велічыні горад Калюмбіі пасьля Багаты і сталіца дэпартамэнту Антыёкія.
Месьціцца ў даліне Абура, то бок цэнтральным рэгіёне Андаў, на паўночным захадзе Паўднёвай Амэрыкі. Згодна са зьвесткамі 2018 году насельніцтва гораду складала 2 427 129 чалавек[3]. Агулам аглямэрацыя мае насельніцтва больш за 4 мільёны чалавек.
Remove ads
Гісторыя
На запыт Гаспар дэ Родас яму ў 1574 годзе вылучыліся надзел у 10 км² дзеля разьвядзеньня статкаў і ранча ў даліне. Пасьля зьяўленьня ў даліне Гаспара дэ Родаса, насельніцтва ў мясцовасьці пачало расьці. Згодна з царкоўнымі запісамі, паміж 1646 і 1650 гадамі пабраліся шлюбам шэсьць пар, а паміж 1671 і 1675 гадамі іх ужо было 41[4]. На паўночны ўсход ад Антыёкіі былі распрацаваныя залатыя капальні, а побач разьвівалася сельская гаспадарка. Да стварэньня места жыхары былі раскіданыя па ўсёй даліне.

Пасьля каралеўскага ўказа пасяленцы абралі месца Ана сэрцам будучага гораду. Дамы найбольш важных людзей былі двухпавярховымі. У 1682 годзе гандляры і замежнікі пачалі будаўніцтва Царквы Вэракрус, які быў асьвячоны біскупам Папаяну ў 1712 годзе[4]. У 1675 годзе быў зладжаны першы перапіс насельніцтва ў каляніяльныя часы, у час якога было налічана 3 тысячы чалавек. У 1808 годзе, за два гады да таго, як Калюмбія атрымала незалежнасьць, у горадзе жыло 15 347[4]. У 1803 годзе на Цэнтральным пляцы, дзе сёньня месьціцца парк Бэрыё, быў заснаваны Каралеўскі каледж францысканцаў з катэдрамі граматыкі, філязофіі і тэалёгіі[5]. Неўзабаве пасьля гэтага каледж пераехаў у новы будынак на невялікім пляцы Сан-Ігнасьё. У 1821 годзе ён быў перайменаваны ў каледж Антыёкіі, які ў 1901 годзе стаў унівэрсытэтам Антыёкіі.
У першай палове ХХ стагодзьдзя насельніцтва Медэіну павялічылася ў шэсьць разоў. Тысячадзённая вайна 1899—1902 гадоў спыніла прамысловае разьвіцьцё гораду, але грамадзянская вайна не закранула рэгіён беспасярэдне. У выніку рэформаў, ініцыянаваных прэзыдэнтам Рафаэлем Рэесам пасьля канфлікту, горад атрымаў прамысловае разьвіцьцё[4]. У выніку была створаная гандлёвая палата, якая распрацавала рэгіянальны транспартны праект, які злучыў Медэін зь іншымі калюмбійскімі рэгіёнамі і іншымі краінамі. Здабыча вугалю за некалькі кілямэтраў на поўдзень ад даліны Абуры, а таксама будаўніцтва гідраэлектрастанцыяў забясьпечылі новыя галіны прамысловасьці энэргіяй, што дазволіла стварыць мноства меншых галінай прамысловасьцяў. Антыякійская чыгунка, пабудаваная ў 1875 годзе, пераадолела складаную геаграфію аднаго з самых горных рэгіёнаў Паўднёвай Амэрыкі, у прыватнасьці, дзякуючы тунэлю Ля-К’ебра, які злучыў прамысловы цэнтар з ракой Магдалена, то бок найбуйнейшай суднаходнай ракой у Калюмбіі. У 1932 годзе ў Медэіне таксама быў пабудаваны першы аэрапорт[4].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads