Менская апэрацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Менская апэрацыя (29 чэрвеня — 4 ліпеня 1944) — стратэгічная ваенная наступальная апэрацыя узброеных сілаў СССР супраць нямецкіх войскаў у час нямецка-савецкай вайны, праведзеная ва Ўсходняй Беларусі. Зьяўляецца складовай часткай Беларускай апэрацыі. Ажыцьцяўлялася сіламі 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў пры садзейнічаньні 1-га Прыбалтыйскага фронту.
Remove ads
Ход апэрацыі
Войскі 3-га Беларускага і 1-га Беларускіх франтоў адначасова ў злучальным кірунку нанесьлі ўдар па праціўніку ў напрамку Менска. Далей разам з войскамі 2-га Беларускага фронту было завершана акружэньне Менска. Адначасова з гэтымі дзеяньнямі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту сумесна з асобнымі злучэньнямі 3-га Беларускага і 2-га Беларускага франтоў, працягнулі імклівы наступ у заходнім кірунку, зьнішчаючы умацаваньні суперніка, і займаючы плацдарм для наступнага разьвіцьця наступленьня савецкіх войскаў. Істотную дапамогу войскам аказалі беларускія партызаны, ладзілі засады на шляхах адступленьня нямецкіх сілаў, грамілі штабы, зьнішчалі масты і пераправы.
29-30 чэрвеня войскі 3-га Беларускага фронту выйшлі да Бярэзіны, фарсіравалі яе і працягнулі імклівы наступ на Менск. 3 ліпеня танкавае падразьдзяленьне ўварвалася ў горад. Неўзабаве было завершана акружэньне асноўных сілаў 4 арміі, усяго 105 тысячаў чалавек. Да 12 ліпеня групоўка была ліквідаваная.
За ўмелыя і гераічныя дзеяньні ў ходзе Менскай апэрацыі 1944 году, 52 злучэньні і часткі атрымалі ганаровае званьне «Менская».
Remove ads
Вынік апэрацыі
Да вечара 3 ліпеня Менск быў вызвалены. Была ліквідаваная значная групоўка сілаў праціўніка, чым былі нанесеныя моцныя страты нямецкім дывізіям на Ўсходніх фронце.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads