Апэрацыя Багратыён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Апэра́цыя Багратыён» — буйнамаштабная наступальная апэрацыя савецкіх войскаў у гады Другой сусьветнай вайны, названая так у гонар расейскага палкаводца расейска-францускай вайны 1812 году Пятра Багратыёна. Адна з найбуйнейшых вайсковых апэрацыяў за ўсю гісторыю чалавецтва.
Апэрацыя «Багратыён» была праведзена 23 чэрвеня — 29 жніўня 1944 на Беларусі войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту (камандуючы — генэрал арміі І. Х. Баграмян), 3-га Беларускага (камандуючы — генэрал-палкоўнік Іван Чарняхоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы — генэрал-палкоўнік І. Ф. Захараў) і 1-га Беларускага (камандуючы — генэрал арміі К. К. Ракасоўскі) франтоў з удзелам частак 1-й Польскай арміі, пры падтрымцы авіяцыі далёкага дзеяньня, Дняпроўскай вайсковай флятыліі.
Пасьпяховае наступленьне савецкіх войскаў прывяло да поўнага краху групы армій «Цэнтар» і страты 28 падразьдзяленьняў Вэрмахту.
Remove ads
Перадумовы
Увосень 1943 — вясной 1944 году страты франтоў Чырвонай арміі на лініі Віцебск — Ворша — Магілёў перавысілі 330 000 вайскоўцаў забітымі, параненымі і зьніклымі бязь вестак[4].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads