Менскае пагадненьне (2014)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ме́нскі пратакол — пагадненьне пра спыненьне агню паміж урадамі Ўкраіны і Расейскай Фэдэрацыі ад 5 верасьня 2014 году пры пасярэдніцтве Арганізацыі бясьпекі і супрацы ў Эўропы, што забавязалася назіраць за неўжываньнем зброі. Складаўся з 12 пунктаў, у тым ліку ўлучаў абмен палоннымі, вывад з Украіны расейскіх вайсковых злучэньняў і ўзбраеньня разам з баевікамі і наймітамі ды амністыю расейскіх пасобнікаў. Уступіў у сілу ў той жа дзень з 18:00 паводле менскага часу[1]. Акрамя ўдзельнікаў Трохбаковай кантактнай групы(en), без пазначэньня прыналежнасьці пад подпісам расейскага амбасадара[2] ўласныя подпісы паставілі Аляксандар Захарчанка і Ігар Платніцкі[3][4], якія бралі ўдзел у кіраваных расейскімі дывэрсантамі[5] тэрарыстычных арганізацыях «Данецкая» і «Луганская народныя рэспублікі»[3].
19 верасьня 2014 г. у Менску падпісалі Мэмарандум аб выкананьні палажэньняў Пратаколу ад 5 верасьня, што складаўся зь 9 пунктаў. Спыненьне вайсковых падразьдзяленьняў бакоў абвяшчалася на лініі іх судакрананьня па зьмененым стане на 19 верасьня ў сувязі з парушэньнем спыненьня агню. Цягам наступных сутак (20 верасьня) прадугледжваўся адвод гарматаў калібрам звыш 100 мілімэтраў ад лініі судакрананьня на 15 кілямэтраў і разьмяшчэньне ў гэтай паласе агульнай шырынёй 30 км назіральнікаў АБСЭ. Таксама ў межах паласы адводу гарматаў прадугледжвалася спыненьне вайсковых палётаў і ўстаноўкі мінаў[6]. У 4-ым пункце адмыслова ўдакладняўся адвод гарматаў на адлегасьць іх найбольш далёкай стральбы. У тым ліку згадвалася рэактыўная сыстэма залпавага агню(en) (РСЗА) «Тарнада»(en), што стаяла на ўзбраеньні выключна расейскага войска («Тарнада-Г»(ru))[7].
Remove ads
Удзельнікі кантактнай групы
- АБСЭ: Гайдзі Тальявіні(en), прадстаўніца старшыні АБСЭ па пытаньнях урэгуляваньня сытуацыі ва Ўкраіне[8] (швайцарскі дыплямат).
- Украіна: Леанід Кучма[3], упаўнаважаны прадстаўнік прэзыдэнта Ўкраіны (былы прэзыдэнт Украіны).
- Расея: Міхаіл Зурабаў[3], упаўнаважаны прадстаўнік прэзыдэнта Расеі і амбасадар Расеі ва Ўкраіне.
Склад пратаколу
- Забясьпечыць неадкладнае двухбаковае спыненьне прымяненьня зброі.
- Забясьпечыць маніторынг і вэрыфікацыю з боку АБСЭ рэжыму неўжываньня зброі.
- Ажыцьцявіць дэцэнтралізацыю ўлады, у тым ліку шляхам прыняцьця Закона Ўкраіны «Аб часовым парадку мясцовага самакіраваньня ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей» (Закон аб асаблівым статусе).
- Забясьпечыць пастаянны маніторынг на расейска-ўкраінскай дзяржаўнай граніцы і вэрыфікацыю з боку АБСЭ са стварэньнем зоны бясьпекі ў памежных раёнах Украіны і Расейскай Фэдэрацыі.
- Неадкладна вызваліць усіх закладнікаў і асобаў, якія незаконна ўтрымліваюцца.
- Прыняць закон аб недапушчэньні перасьледу і пакараньня асобаў у сувязі з падзеямі, якія адбыліся ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцях Украіны.
- Працягнуць інклюзіўны агульнанацыянальны дыялёг.
- Прыняць меры дзеля паляпшэньня гуманітарнай сытуацыі на Данбасе.
- Забясьпечыць правядзеньне датэрміновых мясцовых выбараў у адпаведнасьці з Законам Украіны «Аб часовым парадку мясцовага самакіраваньня ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей» (Закон аб асаблівым статусе).
- Вывесьці незаконныя ўзброеныя фармаваньні, вайсковую тэхніку, а таксама баевікоў і наймітаў з тэрыторыі Ўкраіны.
- Прыняць праграму эканамічнага адраджэньня Данбасу і аднаўленьня жыцьцядзейнасьці рэгіёну.
- Прадаставіць гарантыі асабістай бясьпекі для ўдзельнікаў кансультацыяў[9].
Remove ads
Вынікі
5 верасьня а 18-й гадзіне набыў моц рэжым спыненьня агню на ўсходзе Ўкраіны, аднак пасьля гэтага абодва бакі неаднакроць абвінавачвалі адзін аднаго ў ягоным парушэньні[10][11].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads