Менскі чыгуначны вакзал
пасажырскі тэрмінал чыгуначнае станцыі «Менск-Пасажырскі» From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ме́нскі чыгу́начны вакза́л (да 1928 году — Віленскі вакзал) — пасажырскі тэрмінал чыгуначнае станцыі «Менск-Пасажырскі». У цэнтар можна трапіць з дапамогай станцыі Вакзальная.

Гісторыя
Першы будынак чыгуначнага вакзалу быў пабудаваны ў Менску ў 1871—1874 гадох. У 1890 годзе замест яго быў пабудаваны мураваны будынак, па-над пуцямі быў узьняты мост, які праіснаваў да 1964 году. Замест яго быў пабудаваны падземны пераход да плятформаў.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны будынак вакзалу быў зьнішчаны, з-за гэтага ён быў перабудаваны ад пачатку. Новы вакзал быў пабудаваны ў 1946 годзе і праіснаваў да 1991, калі яго дэмантавалі для пабудовы новага сучаснага чыгуначнага вакзалу. Стварэньне новага комплексу пачалося ў 1985 годзе. Да канца 1980-х у працу была ўведзеная першая чарга, якая складалася з залі чаканьня й 13-павярховага будынку. З прычыны разпаду СССР і браку фінансаў у поўную моц будаваньне пачалося зноў напрыканцы стагодзьдзя, але ўжо па перагледжаным праекце.
30 сьнежня 2000 году новы будынак вакзалу распачаў сваю працу. Сетка падземных пераходаў зьвязвае вакзал з чыгуначнымі плятформамі, Цэнтральным аўтавакзалам, станцыяй мэтро «Плошча Леніна», Прывакзальнай плошчай.
Remove ads
Напрамкі
На 2009 год цягнікі з вакзалу хадзілі ў наступных напрамках:
Акрамя міжнародных перавозак, вакзал абслугоўвае міжмескія і прымескія маршруты Баранавіцкага, Маладэчанскага, Аршанскага й Асіповіцкага напрамкаў.
Remove ads
Галерэя


Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads