Месца (фільм)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ме́сца» або «Ў тым жа месцы» (па-ангельску: The Place) — італьянскі драматычны фільм 2017 году рэжысэра Паолё Джэнавэзэ. У 2018 годзе фільм быў намінаваны ў 8 катэгорыях на нацыянальную кінапрэмію Італіі «Давід дзі Данатэльлё» і ў 5 катэгорыях на прэмію «Срэбраная стужка». Гэта італьянская адаптацыя сэрыялу «Сталок у куце» (2010), які складаецца з двух сэзонаў па пяць кароткіх сэрыяў у кожным.
Remove ads
Сюжэт
Дзевяць чалавек прыходзяць у адно і тое ж месца на сустрэчу з таямнічым Незнаёмцам спадзеючыся, што ён выканае іхныя патаемныя жаданьні. Загадкавы мужчына можа ажыцьцявіць усё, што яны захочуць. Але за пэўную цану. У абмен на зьдзяйсьненьне мары кожнаму з гасьцей прапануецца выканаць незвычайныя заданьні. Чым цяжэйшае выкананьне гэтай мары, тым вышэйшы кошт. Кожны з герояў павінен зрабіць свой выбар: як далёка ён гатовы пайсьці, каб атрымаць жаданае? Незнаёмец стала паўтарае, што людзі могуць адмовіцца, але многія дзеля сваіх мар гатовыя пайсьці на самыя жудасныя рэчы! І ці сапраўды выпадковыя лёсы наведвальнікаў гэтага месца сустрэчы?
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads