Морыц Ляйтнэр
нямецка-аўстрыйскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Морыц Ляйтнэр (па-нямецку: Moritz Leitner; нар. 8 сьнежня 1992 году, Мюнхэн, Нямеччына) — нямецка-аўстрыйскі футбаліст, які выступае на пазыцыі паўабаронцы.
Remove ads
Кар’ера
Ляйтнэр дэбютаваў за клюб «Мюнхэн-1860» 14 жніўня 2010 году, калі выйшаў на замену ў матчы Кубка Нямеччыны супраць каманды «Вэрль».
У студзені 2011 году ён перайшоў у дортмундзкую «Барусію», зь якой падпісаў кантракт да 2015 году, але адразу быў аддадзены ў арэнду ў футбольны клюб «Аўсбург». У наступным сэзоне паказаў сябе яскравым цэнтральным паўабаронцам з добрым дрыблінгам, выдатнай здольнасьцью раздаваць перадачы й хутка пераходзіць у контратаку. Але ў наступным сэзоне 2012—2013 гадоў, у якім «Барусія» дайшла да фіналу Лігі чэмпіёнаў УЭФА, Ляйтнэр ня змог заваяваць месца ў стартавым складзе, у першую чаргу з-за моцных канкурэнтаў, як то Ількай Гюндаган, Нуры Шахін і Марыё Гёцэ. 14 чэрвеня 2013 году стала вядома, што Ляйтнэр падоўжыў кантракт з «Барусіяй» да лета 2017 году й два наступныя сэзоны правядзе на правах арэнды ў «Штутгарце», пры гэтым «Барусія» будзе мець магчымасьць вярнуць футбаліста моладзевай зборнай Нямеччыны пасьля завяршэньня першага году арэнды.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Ляйтнэр гуляў за зборныя Нямеччыны розных узростаў, а таксама за зборную Аўстрыі да 17 гадоў.
Дасягненьні
«Барусія»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2012
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2012
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads