Мугірына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мугірына — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 27 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Завадзіна. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Возера
Мугірына
Мугірына на мапе Беларусі ![]() ![]() Мугірына |
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянка. Плошча Мугірына складае 1,48 км². Найбольшая глыбіня возера — 26,2 м. Даўжыня возера — 2,5 км, найбольшая шырыня — 1,2 км. Даўжыня берагавой лініі — 7,3 км. Аб’ём вады ў возеры складае 8,31 млн м³, плошча вадазбору возера — 2,9 км².
Схілы катлавіны возера на захадзе і поўначы маюць вышыню 15—20 м, парослыя хмызьняком. На поўдні вышыня схілаў складае да 10 м. На ўсходзе схілы невыразныя, забалочаныя.
Дно вадаёма да глыбіні 1 м пяшчанае, на большых глыбінях — высланае сапрапэлем.
Вада ў возеры адзначаецца высокай празрыстасьцю.
Мугірына зарастае слаба. Злучанае канавай з возерам Паўазер′е.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads