Мужанка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мужа́нка — рака ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 34 км. Плошча вадазбору 231 км². Выдатак вады ў вусьці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰.
- Гэта артыкул пра раку. Калі вас цікавіць вёска, глядзіце Мужанка.
Асноўны прыток — Балотніца (левы).
Пачынаецца каля вёскі Зарослае, вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі Глівін. Цячэ Цэнтральнабярэзінскай раўнінай.
Даліна трапэцападобная, шырынёй 0,6—2 км, у верхняй частцы невыразная, у вусьцевай зьліваецца з далінай Бярэзіны. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,1—1 км, адкрытая, месцамі асушаная, парэзаная мэліярацыйнымі каналамі. Рэчышча каналізаванае на працягу 4,5 км (ад вёскі Ратуцічы да вёскі Мужанка)[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads