Мужчынская зборная Італіі па баскетболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мужчынская зборная Італіі па баскетболе
Remove ads

Мужчынская зборная Італіі па баскетболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Італію на міжнародных баскетбольных турнірах. Кіруецца Італьянскай баскетбольнай фэдэрацыяй.

Хуткія факты Асноўныя зьвесткі, Рэйтынг ФІБА ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Зборная Італіі на цырымоніі адкрыцьця чэмпіянату Эўропы 1939 году.

Першы матч зборнай Італіі быў згуляны 4 красавіка 1926 году ў Міляне, і завяршыўся ён перамогай над зборнай Францыі зь лікам 23:17. Першы ўдзел Італіі на Алімпіядзе прыпаў на летнія Алімпійскія гульні 1936 году ў Бэрліне, дзе апэнінская дружына заняла сёмае месца пры дваццаці адным удзельніку. На чэмпіянаце Эўропы 1937 году зборная Італія здабыла срэбраныя мэдалі прагуляўшы зборнай Летувы ўсяго на адзіны пункт у фінальнай сустрэчы. Срэбраны вынік паўтарыўся ўжо па Другой сусьветнай вайне на чэмпіянаце Эўропы 1946 году. Паваенныя гады былі асабліва цяжкімі для каманды. Зборная ня толькі прапусьціла некалькі Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў сьвету, але яшчэ на кантынэнтальных пяршынствах вынікі былі няўдалымі. Асаблівае значэньне мела пастанова кіраўніцтва зборнай ня браць удзел на чэмпіянаце Эўропы 1949 году на знак смутку па ахвярах авіякатастрофы ў Супэрзі. Гэта быў першы раз, калі італьянскія баскетбалісткі прапусьціла Эўрабаскет.

На летніх Алімпійскіх гульнях 1960 году ў Рыме зборная Італія прадэманстравала выдатнія вынікі, заняўшы чацьвертае месца, саступіўшы толькі зборным ЗША, СССР і Бразыліі. Цікава, што арганізацыйныя выдаткі на Алімпіяду ў Рыме сталі чыньнікам адмовы ад удзелу ў чэмпіянаце Эўропы 1961 году. У 1969 годзе галоўным трэнэрам каманды быў прызначаны Джанкарлё Прыма, які засяродзіў стратэгію гульні на абароне. Пад ягоным кіраўніцтвам зборная ўзмацнілася, пачаўшы прэтэндаваць на месца ў сусьветнай эліце. За часам Прымы «адзура» заваявалі бронзавыя мэдалі двух эўрапейскіх чэмпіянатаў ды двойчы былі чацьвертымі на чэмпіянатах сьвету. На летніх Алімпійскіх гульнях 1972 году італьянскія спартоўцы ў матчы за бронзавыя мэдалі саступілі зборнай Кубы.

Thumb
Матч зборных Італіі і Югаславіі на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 году ў Маскве.

У 1979 годзе новы трэнэра Сандра Гамба замяніў Прыма, прывёўшы Італію да найбуйнейшага трыюмфу на той момант. Зборная ўзяла срэбра на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 году ў Маскве, золата на чэмпіянаце Эўропы 1983 году ў Нанце і бронзу на чэмпіянаце Эўропы 1985 году ў Штутгарце. Як і ў мінулыя гады, лідэрамі каманды былі Дына Мэнэгін, П’ерлюіджы Мардзараці і Рэната Віляльта, аднак таксама важкую ролю займелі Антанэльлё Рыва і Рабэрта Брунамонці. Пасьля гэтага часу да зборнай зноў надайшла крыза, не зважаючы на тое, што зборная ўзяла срэбраныя мэдалі хатняга чэмпіянату Эўропы 1991 году. У 1992 годзе галоўным трэнэрам быў прызначаны Эторэ Мэсына, але адзіным ягоным дасягненьнем сталася другое месца на чэмпіянаце Эўропы 1997 году ў Барсэлёне. Каманда не магла адабрацца на Алімпійскія гульні і чэмпіянат сьвету.

Thumb
Зборная Італіі ў 2011 годзе.

Вялікім расчараваньнем стаў чэмпіянат сьвету 1998 году ў Атэнах, бо Італья ўважался за аднаго з фаварытаў, маючы ў сваім складзе Грэгара Фучку, Карлтана Маерза і Дына Мэнэгінам, аднак спынілася ў выніку толькі на шостым радку. Наступны трэнэр Богдан Таневіч прывёў Італію да трыюмфу на чэмпіянаце Эўропы 1999 году. На чэмпіянаце Эўропы 2003 году зборная Італіі мела добрыя вынікі і цягам турніру перамагла зборныя Нямеччыны і Грэцыі, але пазьней была выбітая ў паўфінале зборнай Гішпаніі. Перамога над зборнай Францыі ў матчы за бронзу забясьпечыла камандзе кваліфікацыю на летнія Алімпійскія гульні 2004 году. Італьянскія баскетбалісты здабылі срэбраныя мэдалі ў гэтым спаборніцтве і былі спыненыя толькі ў фінальнай гульні зборнай Аргентыны. У наступныя гады вынікі зноў пагоршылі, не зважаючы на ўзрослую інтэрнацыяналізацыю НБА і ўстойлівую прысутнасьць у гэтай лізе італьянскіх гульцоў. Між тым, Італія ня здолела кваліфікавацца на чэмпіянат Эўропы 2009 году ўпершыню з 1961 году, але першы раз праз спартовыя чыньнікі.

5 лістапада 2015 году Эторэ Мэсына вярнуўся на пасаду галоўнага трэнэра[1], аднак плёну гэта не дало, бо зборная ня здолела адабрацца на летнія Алімпійскія гульні 2016 году. На чэмпіянаце Эўропы 2017 году італьянцы выйшлі з групы, але ў чвэрцьфінале былі спыненыя зборнай Сэрбіі, не зважаючы на добрую гульні лідэра каманды Марка Бэлінэльлі. Празь пяць год Джанмарка Пацэка прывёў зборную да такога ж выніку, але гэтым разам італьянцаў выбіла ў чвэрцьфінале зборная Францыі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads