Мужчынская зборная Славаччыны па баскетболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мужчынская зборная Славаччыны па баскетболе
Remove ads

Збо́рная Слава́ччыны па баскетбо́ле — нацыянальная зборная Славацкай рэспублікі, якая прадстаўляе дзяржаву на міжнародных спаборніцтвах па баскетболе. Склад каманды вызначае Славацкая баскетбольная асацыяцыя.

Хуткія факты Асноўныя зьвесткі, Рэйтынг ФІБА ...
Remove ads

Гісторыя

Да 1993 год Славаччына была часткай Чэхаславаччыны, таму гульцы славацкага паходжаньня бралі ўдзел у матчах баронячы гонар зборнай Чэхаславаччыны. Адным з самых вядомых гульцоў, якія нарадзіліся ў Славаччыны і выступалі за гэтую зборную ў матчах міжнароднага узроўню, быў Станіслаў Кропілак. Гэты выбітны славацкі гулец дапамог зборнай здабыць мэдалі трох чэмпіянатаў Эўропы ў 1977, 1981 і 1985 гадах.

Пасьля разьдзелу Чэхаславаччыны зборная Славаччыны ў першыя гады шмат разоў спрабавала прабіцца на чэмпіянат Эўропы, але кожным разам не давала рады ў гэтай справе. На адборы на чэмпіянат Эўропы 1995 году зборная здолела заняць першы радок у першай адборачнай групе, здабыўшы пяць перамог у пяці матчах. У наступным этапе Славаччына саступіла зборным Харватыі і Швэцыі. На адборы да чэмпіянату Эўропы 1997 году зборная перамагла зборную Грузіі ў першым матчы групы, аднак усе астатнія дзевяць матчаў былі няўдалымі. У тым ліку зборная Славаччыны двойчы саступіла зборнай Беларусі. У наступным адборы да кантынэнтальнага першынства Славаччына была першай у групе на пачатковым этапе, але ў другім раўндзе зноў была па-за бортам адбору. З 2005 па 2011 гады славацкія баскетбалісты спаборнічалі ў Дывізіёне Б чэмпіянату Эўропы, але посьпехаў бракавала і там.

У адборы да чэмпіянату Эўропы 2015 году каманда на першым этапе каманда ня выйсьці з групы, а ў адным з матчаў зборная Славаччыны зазнала разгромную паразу ад зборнай Беларусі зь лікам 114:73. На другім этапе каманда ў шасьці матчах не здабыла аніводнай перамогі. У першым адборы да чэмпіянаце сьвету 2019 году зборная Славаччыны заняла апошняе месца ў групе, здабыўшы перамогу толькі ў адзінай з шасьці гульняў, стаўшы мацнейшай толькі ў матчы супраць зборнай Швэцыі.

Remove ads

Удзел у спаборніцтвах

Кваліфікацыя чэмпіянату Эўропы

  • 1995: 4-я ў групе A
  • 1997: 6-я ў групе A
  • 1999: 5-я ў групе A
  • 2001: 6-я ў групе A

Перадкваліфікацыя чэмпіянату Эўропы

  • 2003: 3-я ў групе B

Дывізыён Б чэмпіянату Эўропы

  • 2005: 2-я ў групе B
  • 2007: 4-я ў групе B
  • 2009: 3-я ў групе B
  • 2011: 3-я ў групе C

Кваліфікацыя чэмпіянату Эўропы

  • 2013: 6-я ў групе A

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads