Музэй Крашэўскага (Раманаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Музэ́й Язэ́па Ігна́цыя Крашэ́ўскага ў Рама́наве — музэй у вёсцы Раманаў Любельскага ваяводзтва, дзе вядомы польскі пісьменьнік жыў у дзяцінстве.
Remove ads
Мінуўшчына
Клясыцыстычны мураваны палац быў збудаваны Мальскімі ў 1806—1812 роках у старым парку XVII стагодзьдзя замест драўлянае паляўнічае хаты Сапегаў[1]. У 1858 року сядзіба пацярпела ад пажару. Пры яе перабудове новыя ўласьнікі Крашэўскія дабудавалі яшчэ адзін паверх. Стары ганак быў заменены на портык з чатырма тасканскімі калёнамі, якія трымалі гаўбец з каменнай балюстрадай[1]. На пярэднім шчыце быў зьмешчаны картуш з гербам Крашэўскіх «Ястрабец».
У 1915 року ў палацы ізноў адбыўся пажар. Апошнія гаспадары маёнтку Паўліна з Крашэўскіх з мужам Янам Расьцішэўскім зьехалі з Раманава ў 1939 року, выставіўшы палац на продаж. У 1943 року атрад савецкіх партызанаў, складзеных з уцекачоў зь нямецкіх лягероў, падпаліў двор[1], каб ня даць магчымасьці заняць будынак жандармэрыі.
Па вайне на тэрыторыі парку знаходзілася лясьніцтва. Далейшае разбурэньне будынку спынілася 23 сьнежня 1958 року з прыняцьцем пастановы Нацыянальнай ваяводзкай рады ў Любліне, паводле якога тут было вырашана ствараць музэй Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага. У 1959—62 палац быў адрэстаўраваны і набыў выгляд, які надаў яму Каэтан Крашэўскі. Музэй быў адчынены 28 ліпеня 1962 року, на стопяцідзясятыя ўгодкі славутага пісьменьніка.
У 1987—1991 зладжаныя чарговыя рэстаўрацыйныя працы. Перад палацам быў узьведзены пад’езд з рампай, з боку саду — тэраса з гаўбцом[1].
Remove ads
Экспазыцыя
Зборы твораў пісьменьніка, часопісаў XIX стагодзьдзя, рукапісаў, лістоў Язэпа Крашэўскага і іншых чальцоў сям’і, дакумэнты, фатаздымкі, мэдалі[2].
Дзейнасьць
Музэй супрацоўнічае з музэем-сядзібай «Пружанскі палацык» (Беларусь)[3].
Глядзіце таксама
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads