Крашэўскія

польскі шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Крашэ́ўскія, даўней таксама Крашоўскія (па-польску: Kraszewski, Kraszowski) — польскі шляхецкі род гербу Ястрабец, галіна роду Балестаў. Паходзіць з Мазовіі[1]. Згадваецца ў грамаце князя Земавіта Мазавецкага (1408).

Хуткія факты Краіна паходжаньня ...

Адна з галінаў Крашэўскіх атрымала ў 1827 графскі тытул ад Папы Лявона XII.

Род Крашэўскіх быў занесены ў VI і I часткі радаводных кнігаў Валынскай, Кіеўскай і Менскай губэрняў Расейскае імпэрыі.

Remove ads

На Беларусі

У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя Крашэўскія набылі ўласнасьць на Пружаншчыне[1]. Іхнім родавым гняздом стаў маёнтак Доўгае. Да гэтай сям’і належалі славутыя браты Каетан, Люцыян і Юзэф Ігнацы. Маёнтак Крашэўскіх у Доўгім меў вялікую колькасьць навуковых, мастацкіх і мэмарыяльных збораў, у тым ліку лісты Тадэвуша Касьцюшкі, князя Юзэфа Панятоўскага, Юльяна Нямцэвіча і многіх іншых. Усе каштоўнасьці згарэлі разам з хатай у часе Першай сусьветнай вайны[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads