Беларускі дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларускі Дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — найбуйнейшае ў Беларусі сховішча рэліквіяў нямецка-савецкай вайны.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны 30 верасьня 1943 году паводле пастановы Бюро ЦК КП(б)Б.
Адчынены 22 кастрычніка 1944 году.
Новы будынак
Будаўніцтва новага будынка Музэю гісторыі нямецка-савецкай вайны пачалося ў красавіку 2010 году. Мяркуецца што музэй адкрыецца 9 траўня 2014 году.
Галоўны архітэктар праекту (прафэсар Віктар Крамарэнка[1], аўтар будынкаў Нацыянальнай бібліятэкі й Менскага чыгуначнага вакзалу).
Будынак («Архітэктурны салют Перамогі» — на яго праменьнях разьмесьцяцца скульптурныя рэльефы з упісанымі на іх імёнамі Герояў Савецкага Саюзу. Увечары архітэктурныя прамяні будуць запаўняцца лазэрнымі прамянямі. Вянчаць будынак будзе шкляны купал. Плошча будучага музэю — 15 тысяч м²) будзе ўзьведзены каля стэлы «Менск — горад-герой», побач будуць Плошча Герояў (яе ўпрыгожыць фантан з 170 струменяў, кожны зь якіх прысьвечана аднаму з населеных пунктаў Беларусі, вызваленых Чырвонай арміяй у гады вайны. Вада будзе падаць па схілу пагорка) і Парк Перамогі.
Музэй будзе складацца з 4 прысьвечаных розным гадам вайны блёкаў. Вянчаць будынак павінен шкляны купал. Абсталюецца музэй шматмоўны аўдыёгідамі, плязьменнымі экранамі, якія дэманструюць фота -і кінахроніку. Інфакіёск будзе знаёміць зь лістамі з фронту.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads