2012
год From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
2012 (MMXII) — высакосны год, які пачынаецца ў нядзелю; 2012-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 12-ы год III тысячагодзьдзя і XXI стагодзьдзя і 3-і год 2010-га дзесяцігодзьдзя.
Remove ads
Remove ads
Падзеі
- 3 сакавіка — Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі
- 10 красавіка — заснаваны Дзецюкі́ беларускі фольк-панкавы гурт з Горадні.
- 20 траўня — Сонечнае зацьменьне 20 траўня 2012 году
- 12 чэрвеня — Адбылася катастрофа Су-25 пад Наваградкам
- 27 ліпеня — 12 жніўня — Летнія Алімпійскія гульні 2012 году ў Лёндане
- 23 верасьня — Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 2012 году
- 9 кастрычніка — прысуджаная Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі францускаму фізыку Сэржу Арошу
- 9 кастрычніка — Эўрапейскаму Зьвязу прысуджаная Нобэлеўская прэмія міру
- Сьнежань — Урад ЗША прыняў Закон Магніцкага, які ўвёў пэрсанальныя санкцыі ў адносінах асобаў, адказных за парушэньні правоў чалавека і прынцыпу верхавенства права ў Расеі.
- 19 сьнежня — заснаванае прадпрыемства «Беларускія воблачныя тэхналёгіі», якое стварыла Адзіную сетку сотавай сувязі 4-га пакаленьня ў Беларусі
Remove ads
Нараджэньні
- 23 лютага — Прынцэса Эстэла, герцагіня Эстэрготляндзкая
Сьмерці
- 1 лютага — Віслава Шымборска, польская паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі
- 11 лютага — Ўітні Г’юстан, амэрыканская сьпявачка
- 7 сакавіка — Уладзімеж Смалярак, польскі футбаліст
- 17 сакавіка — Шэнуда III Александрыйскі, патрыярх
- 26 траўня — Вэла Орумэтс, эстонскі сьпявак, Заслужаны артыст Эстонскай ССР
- 5 чэрвеня — Рэй Брэдбэры, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст
- 30 чэрвеня — Іцхак Шамір, прэм’ер-міністар Ізраілю
- 2 ліпеня — Сяржук Вітушка, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Кіраўнік менскага таварыства «Талака», гісторык і пэдагог
- 16 ліпеня — Джон Лорд, ангельскі музыка, клявішнік; адзін з заснавальнікаў Deep Purple
- 15 жніўня — Гары Гарысан, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст
- 25 жніўня — Ніл Армстранг, амэрыканскі касманаўт, першы чалавек на Месяцы
- 13 верасьня — Баляслаў Шчэрба, польскі вайсковец, палітычны дзяяч
- 18 верасьня — Уладзімер Пузыня, беларускі музыка, майстар-рэстаўратар нацыянальных музычных інструмэнтаў
- 18 кастрычніка — Ежы Літвінюк, польскі перакладнік, паэт
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads