Музэй гісторыі Магілёва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Музэй гісторыі Магілёва
Remove ads

Музэй гісторыі Магілёвамузэй, заснаваны ў горадзе Магілёве паводле рашэньня гарадзкога Савету народных дэпутатаў ад 16 ліпеня 1990 году.

Хуткія факты Філія, Месцазнаходжаньне ...

Адкрыты для наведвальнікаў у 2002 годзе. Рашэньнем Магілёўскага гарвыканкаму ад 23.04.2003 г. зарэгістраваны як установа культуры. У 2006 г. створаны філіял музэю — мэмарыяльны комплекс «Буйніцкае поле».

Remove ads

Гісторыя

Рашэньнем аб заснаваньні музэю прадугледжвалася прадастаўленьне для разьмяшчэньня экспазыцыі будынка былога архірэйскага палацу — помніка архітэктуры канца 18 ст., але ў 2002 г. палац быў перададзены Магілёўскай япархіі Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы. У траўні 1999 г. Магілёўскі гарвыканкам выдзяліў для разьмяшчэньня службовых памяшканьняў і выставачнай залы музэю 1-ы паверх будынка па вул. Ленінскай, 13, дзе музэй прыняў першых наведвальнікаў. Спачатку дзейнічалі зьменныя выставы, 30 лістапада 2005 году адкрылася экспазыцыя «Магілёў часоў магдэбурскага права, XVI—XVIII ст.».

Remove ads

Фонды

Thumb
Укрыжаваньне
Thumb
Кафля з рыцарам
Thumb
Дыярама. Шляхціцы ў майстэрні збройніка

Асноўны фонд музэю на 2008 год налічваў 7407 адзінак захоўваньня, навукова-дапаможны — 4499 адзінак. Агульная плошча экспазыцыі 78,4 м², музэй мае выставачную залу плошчаю 36,8 м². У фондах музэю калекцыі архэалягічных знаходак, у тым ліку ўпрыгожаньняў X—XI ст. (бісэр, бразготкі, пацеркі), калекцыі кафлі, посуду, цацак, люлек, зброі XVI—XVIII ст., фатаздымкаў 1941—1946 гг., якія адлюстроўваюць баявы шлях 1942-га ордэна Аляксандра Неўскага асобнага мотаінжэнэрнага батальёну 33-й асобнай мотаінжэнэрнай брыгады спэцпрызначэньня і інш. У філіяле музэю — мэмарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» разгорнута экспазыцыя «Магілёў 1941-га: дні і ночы мужнасьці».

У 2013 годзе Музэй гісторыі Магілёва набыў габэлен з выявай анёла, які трымае герб Магілёва. Гэта быў сымбаль прывілея Магілёву на магдэбурскае права. Таксама ў Музэі захоўвалася адзінае ў Беларусі выданьне Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году, надрукаванага ў 1594—1595 гадах Пятром Мсьціслаўцам у Вільні на грошы магілёўскіх купцоў Мамонічаў. Статут удалося выкупіць пры дапамозе ахвярадаўцаў за 45 000 даляраў ЗША[1].

Remove ads

Дзейнасьць

Музэй праводзіць выставачную дзейнасьць, прадстаўляючы наведвальнікам выставы з уласных фондаў і фондаў іншых музэяў Беларусі, і арганізаваныя гарадамі-сябрамі і партнэрамі Магілёва. У 2007 г. на базе музэю адбылася міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Культура праз прызму духоўнасьці». Музэй зьяўляецца ініцыятарам і арганізатарам міжнароднай навуковай канфэрэнцыі «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасьць», якая праводзіцца з 1998 г. (раз у 2 гады).

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads