Музэй культурнай спадчыны Ісьляндыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Музэй культурнай спадчыны Ісьляндыі (па-ісьляндзку: Þjóðmenningarhúsið). Пабудаваны ў 1906—1909 гадах будынак музэю ад самага пачатку быў скарбонкай ісьляндзкай культурнай спадчыны. У будынку месьціліся Нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны музэй, Нацыянальны збор рукапісаў і Музэй прыродазнаўства.

Зь цягам часу кожная ўстанова займела свой асобны будынак і кіраўніцтва Ісьляндыі прыняла рашэньне аб рэстаўрацыі музэю з мэтай захаваньня помніка. У 2000 годзе будынак атрымаў сваё новае прызначэньне. Разам са сваімі Нацыянальнымі зборамі рукапісаў, мноствам выставаў і розных культурных мерапрыемстваў музэй зьяўляецца найцікавейшым пунктам агляду ісьляндзкай культуры, яе багатых здабыткаў.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Музэй культурнай спадчыны Ісьляндыі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads