Ісьляндзкая мова
паўночнагерманская мова From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ісьля́ндзкая мо́ва (па-ісьляндзку: íslenska) — германская мова, адна з заходне-скандынаўскіх моваў.

Remove ads
Пашырэньне
Пашырана ў Ісьляндыі (афіцыйная мова), а таксама ў Канадзе і ЗША.
Пісьменнасьць
Ісьляндзкая мова пісьменная з канца ХІІ ст. на лацінскай аснове. Найбольш старажытныя помнікі датуюцца 2-й паловай ХІІ ст., першыя друкаваныя кнігі зьявіліся ў ХVI ст.
Дыялекты
Дыялектных адрозьненьняў амаль няма.
Гісторыя
У ХІІ—ХІІІ ст. фаналягічная сыстэма амаль не адрозьнівалася ад фаналягічнай сыстэмы нарвэскай мовы. З таго часу ў ісьляндзкай мове адбыліся значныя фанэтычныя зьмены (страта насавых галосных, дыфтангізацыя доўгіх галосных, прысутнасьць толькі глухіх узрыўных і іншыя).
Фаналёгія
Ісьляндзкая мова мае вельмі нязначныя дыялектныя фанэтычныя адрозьненьні. У мове ёсьць як монафтонгі, так і дыфтонгі, прычым зычныя бываюць звонкімі й глухімі.
Агучанасьць адыгрывае асноўную ролю ў дыфэрэнцыяцыі большасьці зычных, уключаючы насавыя, але за выключэньнем выбуховых. Выбухныя (b), (d), (g) бязгучныя й адрозьніваюцца ад (p), (t), (k) толькі адсутнасьцю прыдыханьня. Прадыханьне адбываецца перад гемінатамі (доўгімі альбо падвоенымі зычнымі) (p), (t) і (k). Яно не сустракаецца перад гемінатнымі (b), (d) альбо (g). Прыдыхальнае (tt) этымалягічна й фанэтычна аналягічныя нямецкаму й галяндзкаму cht (параўнайце ісландзкае nótt, dóttіr зь нямецкім Nacht, Tochter і галяндзкім nacht, dochter).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads