Музэй этнаграфіі (Магілёў)
музэй у Магілёве (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Музэй этнаграфіі ў Магілёве — філія Магілёўскага абласнога краязнаўчага музэю. Разьмяшчаецца па адрасе вул. Першамайская № 8.
Адкрыты ў 1981 г. Плошча экспазыцыі 760 м², 4,5 тыс. экспанатаў асноўнага фонду (2000 г.). Матэрыялы музэю знаёмяць са станам матэрыяльнай і духоўнай культуры сялянаў Магілёўскага Падняпроўя і гарадзкога побыту магілёўцаў канца XIX — пачатку XX стагодзьдзяў. Сярод экспанатаў — прылады працы, прадметы побыту, народнае адзеньне магілёўскага і краснапольскага строяў, калекцыі самабытных ручнікоў Магілёўшчыны, абразоў, кафлі і драўлянай скульптуры XVII—XIX стагодзьдзяў, царкоўнай кнігі, часопісы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў.
Будынак музэю стаіць на падмурках Магілёўскага езуіцкага калегіюму. Унутраная сьцяна, якая выходзіць у двор музэю, зьяўляецца аўтэнтычнай сьцяной XVIII ст., колішняй часткай калегіюму[1].
- Інтэр'еры
- Кабінэт чыноўніка
- Дваранская гасьцёўня
- Мяшчанскі інтэр’ер
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads