Мультклюб
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мультклюб — сатырычны праект супольнасьці «Трэці шлях». Створаны ў 2004 годзе Паўлам Марозавым, Алегам Мінічам і Андрэем Абозавым. Гэта сэрыя сатырычнай мультыплікацыі на актуальныя тэмы беларускай рэчаіснасьці.
Гісторыя
У 2005 годзе Павал Марозаў і Андрэй Абозаў былі абвінавачаныя па артыкуле 367 «Паклёп у дачыненьні да Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь»[1][2]. Артыкул прадугледжвае абмежаваньне свабоды ад 2 да 4 гадоў[3]. Дзякуючы ўмяшаньню міжнароднай грамадзкасці і прэсы яны пазбеглі арышту. На пачатку сьнежня 2007 году непасрэдны стваральнік флэш-мультыплікацыі Алег Мініч сышоў з «Мультклюбу» дзеля стварэньня сямейнага мультсэрыялу «Бульбаны» для тэлеканалу Белсат. У сувязі з гэтым Павал Марозаў 10 сьнежня працягнуў ранейшую справу ўжо пад іншым назовам — «Народнае тэлебачаньне»[4]. Андрэй Абозаў стварыў сатырычны праект «Беларуская Жаба», які спыніў сваё існаваньне ў 2011 годзе.
У артыкуле «Web Cartoons in a Closed Society: Animal Farm as an Allegory of Post-Communist Belarus» разглядаецца адзін зь мультфільмаў праекту «Улада парсюкоў»[5].
Remove ads
Літаратура
- Сяргей Будкін. Новыя беларускія XXXмульты // Наша Ніва. — 18 сакавіка 2005. — № 10 (416). — С. 9.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads