Мустафа Аміні
аўстралійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Магамад Мустафа Аміні Кастыльлё (па-ангельску: Mohammad Mustafa Castillo Amini; па-пэрсыдзку: محمدمصطفی امینی; нар. 20 красавіка 1993 году, Сыднэй, Аўстралія) — аўстралійскі футбаліст, які выступае за зборную Аўстраліі на пазыцыі паўабаронцы.
Remove ads
Кар’ера

Нарадзіўся ў горадзе Сыднэй, бацька — аўганец, а маці зь Нікарагуа[4]. Пасьля юнацкіх камандаў, у 2010 годзе дэбютаваў за «Сэнтрал-Кост Марынэрз», за які правёў 25 матчаў і забіў 3 галы, пасьля чаго прыцягнуў да сябе ўвагу такіх клюбаў, як «Барусія Дортмунд» і «Баварыя Мюнхэн». Аміні абраў «Барусію», у якую ён і перайшоў у 2011 годзе, але наступны сэзон правёў яшчэ ў «Сэнтрал-Кост Марынэрз» на правах арэнды. У гэтым сэзоне Аміні прадэманстраваў выдатную гульню: 28 матчаў і 4 галы ў чэмпіянаце Аўстраліі, 3 матчы й 2 галы ў Кубку Аўстраліі, 4 матча й 2 галы ў азіяцкай Лізе чэмпіёнаў. Пасьля гэтага сэзону вярнуўся ў «Барусію», але гуляў у асноўным за другую каманду. Неаднойчы вызываўся ў галоўную каманду, але не дэбютаваў за «Барусію» ў афіцыйнай сустрэчы. 11 чэрвеня 2012 году дэбютаваў за «Барусію» ў таварыскім матчы з «Мэпэнам».
Наконт трансфэру паўабаронцы галоўны трэнэр дортмундцаў Юрген Клёп сказаў наступнае:
«Ён безумоўна можа гуляць у футбол і гэта сапраўды вялікі талент[5].»
Remove ads
Міжнародная

Пасьпяхова гуляў за зборныя Аўстраліі розных узростаў. Цяпер выступае за моладзевую зборную Аўстраліі й лічыцца адным зь лідэраў зборнай, правёўшы за моладзевую каманду Аўстраліі 28 матчаў, у якіх Аміні забіў 4 галы. Таксама мае права выступаць за зборную Аўганістану й зборную Нікарагуа.
Дасягненьні
«Барусія» Дортмунд:
- Срэбны прызэр чэмпіяната Нямеччыны: 2013
- Фіналіст Лігі чэмпіёнаў УЭФА: 2013
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads