Мытны зьвяз ЭАЭЗ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мытны зьвяз Эўразійскага эканамічнага зьвязу — адзіная мытная прастора, створаная 6 ліпеня 2010 г. у выніку Менскай дамовы аб Мытным кодэксе ад 27 лістапада 2009 году[1].
Remove ads
Установы
- Рада. Складаецца з намесьнікаў старшыняў урадаў. Правамоцная пры ўдзеле ўсіх чальцоў. Ухваляе пастановы агульнай згодай. Зацьвярджае каштарыс, заробкі і колькасьць супрацоўнікаў. Дае даручэньні Калегіі.
- Калегія. Складаецца з 9 прызначаных на 4 гады прадстаўнікоў (па 3 ад кожнай дзяржавы). Зьбіраецца штотыдзень. Ухваляе пастановы 2/3 галасоў. Наглядае за выкананьнем дамоваў[2].
Мінуўшчына
Пагадненьне аб мытным зьвязе тры дзяржавы перападпісвалі 4 разы (у 1995, 1999, 2002, 2008 гадах), з-пад дзеяньня якога Расея штораз выключала энэрганосьбіты[3].
У 2012 годзе ўзаемны таваразварот Беларусі, Казахстану і Расеі склаў 12 % ад агульнага зьнешняга гандлю краінаў. Пагатоў для Беларусі гэты паказьнік дасягаў 48%, для Казахстану — 18%, для Расеі — 7%[4]. 1 студзеня 2015 году Мытны зьвяз Беларусі, Казахстану і Расеі пераўтварылі ў Эўразійскі эканамічны зьвяз, да якога 2 студзеня 2015 году далучылася Армэнія. 12 жніўня 2015 году ўдзельнікам Мытнага зьвязу ЭАЭЗ стаў Кыргыстан.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads