Мэбля

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мэбля
Remove ads

Мэ́бля (ад франц. meuble, праз лац. mobile) — сукупнасьць перасоўных ці ўбудаваных вырабаў для абстаноўкі жылых і грамадзкіх памяшканьняў і разнастайных зонаў знаходжаньня чалавека.

Thumb

Адрозьніваюць:

  • набор мэблі — група мэблевых вырабаў з шырокай варыянтнасьцю па складу, аб’яднаных паміж сабой архітэктурна-мастацкай (стылістычнай) задачай, прызначаных для абстаноўкі розных функцыянальных зон памяшканьня;
  • гарнітур мэблі — група мэблевых вырабаў, аб’яднаных мастацка-стылістычнай і канструктыўнай прыкметамі, прызначаных для абстаноўкі пэўнай функцыянальнае зоны памяшканьня;
  • мэблевы выраб — адзінка прадукцыі мэблевай вытворчасьці.

Да мэблі адносяцца: стол, фатэль і крэсла, ложкі, канапы, шафы розных тыпаў і прызначэньняў[1].

Remove ads

Віды

Thumb
Абедзенны стол для дваіх

Паводле эксплюатацыйнага прызначэньня

Паводле эксплюатацыйнага прызначэньня вылучаюць наступныя віды мэблі:

  • бытавая мэбля — мэбля для абстаноўкі разнастайных памяшканьняў апартамэнтаў, лецішчаў, для надворнага выкарыстаньня;
  • мэбля для грамадзкіх памяшканьняў — мэбля для абстаноўкі прадпрыемстваў і арганізацыяў з улікам характару іх дзейнасьці і спэцыфікі функцыянальных працэсаў;
  • мэбля для агульнага пакоя — мэбля для абстаноўкі пакояў з сумешчанымі функцыямі, напрыклад мэбля для залі, сталовай, спальні і іншых;
  • мэбля для спальні;
  • мэбля для сталовай;
  • мэбля для кабінэта;
  • мэбля для ваннага пакоя;
  • мэбля для пярэдняга пакоя;
  • мэбля для грамадзкіх памяшканьняў;
  • дзіцячая мэбля;
  • кухонная мэбля;
  • садовая мэбля;
  • мэбля для дашкольных установаў;
  • мэбля для прадпрыемстваў гандлю;
  • мэдычная мэбля;
  • бібліятэчная мэбля і іншыя.

Паводле функцыянальнага прызначэньня

Віды мэблі паводле функцыянальнага прызначэньня:

Паводле канструкцыйных прыкметаў

Віды мэблі паводле канструкцыйных прыкметаў:

  • разборная мэбля;
  • унівэрсальна-зборная мэбля;
  • сэкцыйная мэбля — мэбля, якая складаецца зь некалькіх мэблевых сэкцыяў[a], усталяваных адна на другой альбо адна побач з другой;
  • неразборная мэбля;
  • убудаваная мэбля;
  • складная мэбля — мэбля для пэрыядычнага выкарыстаньня са складным каркасам, канструкцыя якой прадугледжвае яе захоўваньне ў складзеным выглядзе, напрыклад складныя сталы, крэслы, вешалкі, шырмы і г. д.

Паводле тэхналёгіі вырабу і матэрыялаў

Віды мэблі паводле тэхналёгіі вырабу і матэрыялаў:

  • гнутая мэбля;
  • гнутаклееная мэбля;
  • плеценая мэбля;
  • мэбля з драўніны;
  • мэбля з плястмас;
  • мэбля з мэталу і іншыя.
Remove ads

У розных краінах

Беларусь

За 2015—2019 гады лік вытворцаў мэблі ў Беларусі падвоіўся да больш як 1300 прадпрыемстваў[2].

Галерэя

Заўвагі

  1. Мэблевая сэкцыя — канструкцыйна закончаны мэблевы выраб, прызначаны для выкарыстаньня як самастойная ці састаўная частка блякуемых вырабаў.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads