Мэдаль «За вяртаньне Крыму»
расейскі мэдаль From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэда́ль «За вяртаньне Кры́му» (па-расейску: Медаль «За возвращение Крыма») — ведамасная ўзнагарода Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі[1][2], заснаваная 21 сакавіка 2014 року на загад Міністра абароны Расейскай Фэдэрацыі № 160[3].
Remove ads
Мінуўшчына
Мэдаль быў заснаваны адразу пасьля падпісаньня расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным загаду пра далучэньне Крыму і Севастопалю да Расеі.
Прататыпам зьнешняга выгляду мэдаля паслужыў вопытны ўзор савецкага мэдаля «За вызваленьне Крыму», праект якога быў створаны ў 1944 року, аднак так і не рэалізаваны[4].
Першыя ўганараваньні адбыліся 24 сакавіка 2014 року. Узнагароды атрымалі супрацоўнікі і вайскоўцы спэцпадразьдзяленьня «Бэркут», расейскія марскія пехацінцы, афіцэры з камандаваньня Чарнаморскага флёту Расеі і кіраўнік «ураду Крыму» Сяргей Аксёнаў[5][6][7].
Remove ads
Апісаньне
Мэдаль выраблены з мэталу серабрыстага колеру ў форме кола дыямэтрам 32 мм і мае пукаты борцік з абодвух бакоў.
У цэнтры авэрсу — рэльефная выява контуру Крымскага паўвострава, акаймаванага ў ніжняй частцы лаўравымі галінамі, у месцы скрыжаваньня якіх — пяціканцовая зорка. На адваротным баку ў верхняй частцы рэльефная выява эмблемы Мінабароны РФ, пад якой — рэльефны надпіс у тры радкі: «ЗА ВОЗВРАЩЕНИЕ / КРЫМА / 20.02.14 — 18.03.14»; па коле — рэльефны надпіс: у верхняй частцы — «МИНИСТЕРСТВО ОБОРОНЫ», у ніжняй частцы — «РОССИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ»[8].
Мэдаль з дапамогаю вушка і колца злучаная зь пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. З правага краю стужкі аранжавая стужка шырынёй 10 мм, акаймаваная справа чорнай палоскай шырынёй 2 мм, лявей — белая палоска, акаймаваная справа сіняй і зьлева чырвонай палосамі шырынёю 2 мм кожная[9].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads