Бэркут (спэцпадразьдзяленьне)
Украінскае спэцпадразьдзяленьне міліцыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Бэ́ркут» (па-ўкраінску: Беркут) — былое падразьдзяленьне міліцыі асаблівага прызначэньня МУС Украіны, створанае ў 1992 року на аснове аддзелаў міліцыі асаблівага прызначэньня (АМАП). 25 лютага 2014 г. выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных справаў Украіны Арсень Авакаў падпісаў загад № 144 «Пра ліквідацыю спэцыяльных падразьдзяленьняў міліцыі грамадзянскай бясьпекі "Бэркут"»[1].
На запыт «Свабоды» ў 2014 годзе пасьля публікацыі сайту газэты «Салідарнасьць» пра тое, што ў беларускім АМАПе працаўладковаюцца былыя супрацоўнікі ўкраінскага «Бэркуту», прэсавы сакратар МУС Канстанцін Шалкевіч адказаў адмоўна, бо «МУС не камэнтуе нізкаякасныя сачыненьні на вольную тэму, разьмешчаныя ў інтэрнэце»[2].
Тым ня менш у 2020 годзе былі апазнаныя экс-супрацоўнікі расфармаванага «Бэркуту» ў шэрагах АМАПу[3]. Выданьне «Новы час» працягнула журналісцкі цыкл расьсьледаваньняў і ў 2021 годзе, выявіў яшчэ больш такіх пэрсаналіяў[4].
Remove ads
Апэрацыі
- 18 ліпеня 1995 «Бэркут» удзельнічаў у зрыве пахаваньня кіеўскага патрыярха Ўладзімера ў Сафійскім саборы. На загад прэзыдэнта Кучмы спэцаддзелы зладзілі зьбіцьцё прадстаўнікоў УПЦ КП на Сафійскій плошчы[5].
- лістапад — сьнежань 2013 — «Бэркут» удзельнічаў у гвалтоўным разгоне Эўрамайдану ў Кіеве[6][7].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads